Як нас знайсці
Сардэчна запрашаем у Літву
Калі Вы сапраўды хочаце спазнаць Літву, пачынайце знаёмства з нашай краінай з яе людзей. Большасць літоўцаў бясконца шчырыя, гасцінныя і гатовыя дапамагчы. Праўда, такіх самых паводзін мы чакаем і ад сваіх гасцей. Літоўцы - доўгажыхары, таму калі Вам выпадзе магчымасць пагаварыць з прадстаўнікамі старэйшага пакалення, у сваю краіну вернецеся, даведаўшыся мноства цікавых гісторый івыпадкаў.
Калі Вы стаміліся ад цывілізыцыі, у Літве ў Вас будзе цудоўная нагода ад яе адпачыць. Патрэбна толькі выехаць з вялікага гораду і правесці час там, дзе супакоіцца Ваша сэрцы і аддыхне розум – у, здаецца, бясконцыя лясы, да азёр, якія прасціраюцца ледзь не па ўсёй Літве, рэк, што аплятаюць усю краіну ці на непаўторнай прыгажосці Куршскую касу, якую амывае Балтыйскае мора.
Калі – наадварот – Вы сапраўдны чалавек гораду, Вы круглы год знойдзеце, што рабіць у вялікіх літоўскіх гарадах. Мноства музеяў, нацыянальных і прыватных мастацкіх галерэй, у якіх захоўваюцца багатыя калекцыі, гоман ў тэатрах і музычных залях, які, здаецца, ніколі не сціхае, начное жыццё, разнастайныя забавы і спартыўныя мерапрыемствы. А яшчэ нацыянальныя стравы і напоі, якія, калі падабаецца вяртацца дадому, паспытаўшы што-небудзь новае, проста неабходна пакаштаваць.
Так што ўжо цяпер мы чакаем Вас – будзе прыемна пазнаёміцца!
Сталіца: | Вільнюс |
Дзяржаўная мова: | літоўская |
Плошча: | 65.300 км2 |
Колькасць жыхароў: | 2.979.000 |
Нацыянальная валюта: | еўра |
Геаграфічнае становішча: | Літва – краіна ў Паўночнай Еўропе |
Суседнія краіны: | Латвія, Беларусь, Польшча і Расія |
Незалежнасць: |
|
Фотра кіравання: | Парламенцкая дэмакратыя |
Дзяржаўнае кіраванне: |
|
Міжнародныя членствы: |
|
Найвялікшыя гарады (колькасць жыхароў): |
|
Адміністрацыйны падзел: |
|
Нацыянальны склад (%): |
Усяго ў Літве жывуць прадстаўнікі 154 нацыянальнасцяў. |
Рэлігія: | Большасць жыхароў Літвы – католікі. У Літве таксама вызнаюцца праваслаўная, лютэранская, рэфармацкая, стараверская, іудэйская, ісламская і іншыя веры. |
Працягласць жыцця: |
|
Рэльеф: | Літва – край раўнін. Яны складаюць каля 75 % плошчы краіны. |
Клімат: | З марскога пераходзіць у мацерыковы. Сярэдняя тэпература ліпеня складае +19°C, а студзеня –-3°C. |
Нацыянальныя святы: |
|