Як нас знайсці

АМБАСАДА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

Aдрас: ul. Zacharova 68, 220088 Minsk, BELARUS

Больш падрабязна »

Тэл. +375 17 285 24 48; +375 17 285 24 49 - konsulskije voprosi; +375 17 217 64 91
Факс +375 17 285 33 37; (konsulskij otdel: +375 17 285 31 74)
Эл. пошта

Акрэдытацыя журналістаў

Выканана 2014.06.30

Пры жаданні акрэдытавацца прадстаўнікі замежных сродкаў грамадскага інфармавання павінны асабіста звярнуцца ў дыпламатычнае прадстаўніцтва Літоўскай Рэспублікі, консульскую ўстанову або ў прадстаўніцтва Літоўскай Рэспублікі ў міжнародных арганізацыях. Калі ў краіне месца пражывання няма названых дыпламатычных прадстаўніцтваў або калі прадстаўнік замежных сродкаў грамадскага інфармавання жыве ў Літве, ён можа звярнуцца непасрэдна ў Аддзел друку і грамадскіх сувязяў Дэпартамента інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства замежных справаў Літоўскай Рэспублікі.

Пры жаданні акрэдытавацца абавязкова трэба прадставіць:

  • заяву на атрыманне акрэдытацыі, якая мусіць быць надрукаваная на фірмовым бланку сродку грамадскага інфармавання, які журналіст прадстаўляе, і падпісаная кіраўніком. У заяве трэба пазначыць: спецыфіку дзейнасці сродку грамадскага інфармавання, тэматыку, абсяг дзейнасці прадстаўніка сродку грамадскага інфармавання, пажаданы тэрмін акрэдытацыі, інфармацыю пра месца жыхарства прадстаўніка;
  • запоўненую акрэдытацыйную анкету;
  • пасведчанне, выдадзенае Нацыянальным саюзам журналістаў і/або сродку грамадскага інфармавання, і яго копію;
  • дзве фатаграфіі (3x4) (фатаграфіі мусяць быць зробленыя не пазней чым за 6 месяцаў да даты падачы заявы);
  • пашпарт або дакумент тоеснасці асобы і копію.

Аддзел друку і грамадскіх сувязяў Дэпартамента інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства замежных справаў Літоўскай Рэспублікі мае права папрасіць прадстаўніка СМІ дадаткова прадставіць:

  • найноўшыя публікацыі пра Літоўскую Рэспубліку, іх спіс і агляд;
  • копію рэгістрацыйнага пасведчання, выдадзенага службай інфармацыі, якую прадстаўляе журналіст;
  • афіцыйны ліст дыпламатычнага прадстаўніцтва, у якім пацвярджаецца, што сродак грамадскага інфармавання зарэгістраваны/дзейнічае ў краіне.

АНКЕТА прадстаўніка СМІ замежных краінаў для акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных справаў Літвы

Усе дакументы, неабходныя для акрэдытацыі, павінны быць прадстаўлены на літоўскай ці англійскай мове. Арыгіналы дакументаў на іншай мове падлягаюць перакладу на літоўскую ці англійскую мову, які павінен быць зацверджаны ў адпаведнасці з прававымі нормамі.

Падпіска