Тэмы Адзначыць усе навіныАдзначцыць усе навіны

Як нас знайсці

АМБАСАДА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

Aдрас: ul. Zacharova 68, 220088 Minsk, BELARUS

Больш падрабязна »

Тэл. +375 17 285 24 48; +375 17 285 24 49 - konsulskije voprosi; +375 17 217 64 91
Факс +375 17 285 33 37; (konsulskij otdel: +375 17 285 31 74)
Эл. пошта

Адзначаны 25-гадовы юбілей усталявання дыпламатычных адносін з Беларуссю

Выканана 2017.06.22 / Адноўлена: 2017.06.22 14:45
      Адзначаны 25-гадовы юбілей усталявання дыпламатычных адносін з Беларуссю
      Адзначаны 25-гадовы юбілей усталявання дыпламатычных адносін з Беларуссю
      Адзначаны 25-гадовы юбілей усталявання дыпламатычных адносін з Беларуссю
      Адзначаны 25-гадовы юбілей усталявання дыпламатычных адносін з Беларуссю
      Адзначаны 25-гадовы юбілей усталявання дыпламатычных адносін з Беларуссю

      21 чэрвеня амбасады трох краін Балтыі ў Мінску ўрачыста адзначылі 25-годдзе з дня ўсталявання дыпламатычных адносін з Беларуссю.

      Амбасадары  і намеснік міністра замежных спраў Беларусі Рыбакоў Валянцін павіншавалі прысутных са слаўным юбілеем міждзяржаўных адносін, што засноўваюцца на прынцыпах добрасуседства і супрацоўніцтва. У мерапрыемстве прымалі ўдзел шматлікія прадстаўнікі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый Беларусі, дзеячы культуры і мастацтва, прадпрымальнікі, прэса, беларускія літоўцы.

      Госці мелі магчымасць палюбавацца выставай фотаздымкаў вядомага беларускага фатографа Віталя Раковіча пра Вільню. Гучалі літоўскія, латышскія, эстонскія і беларускія народныя мелодыі, якія выконвалі музычныя групы з кожнай краіны. Энергічная інструментальна-фальклорная група “ByTikZyzt” з Літвы ўцягнула ў танцавальны віхор і ўдзельнікаў імпрэзы. Юбілей прыгожа супаў і яшчэ з адным святам – Купаллем.

      20 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Літвы прызнаў незалежнасць Рэспублікі Беларусь. У сваю чаргу, 27 снежня 1991 г., Беларусь прызнала незалежнасць Літоўскай Рэспублікі. 30 снежня 1992 г. у Мінску было падпісана пагадненне аб усталяванні дыпламатычных адносін. У 1993 г. у Мінску адкрылася амбасада Літвы, а ў Вільні – амбасада Рэспублікі Беларусь.

      Падпіска