Тэмы Адзначыць усе навіныАдзначцыць усе навіны

Як нас знайсці

АМБАСАДА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

Aдрас: ul. Zacharova 68, 220088 Minsk, BELARUS

Больш падрабязна »

Тэл. +375 17 285 24 48; +375 17 285 24 49 - konsulskije voprosi; +375 17 217 64 91
Факс +375 17 285 33 37; (konsulskij otdel: +375 17 285 31 74)
Эл. пошта

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Мінску далучылася да распачатай у Беларусі кампаніі супраць гвалту ў сям’і

Выканана 2017.10.17 / Адноўлена: 2017.10.17 17:39
    Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Мінску далучылася да распачатай у Беларусі кампаніі супраць гвалту ў сям’і

    Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь далучылася да інфармацыйнай кампаніі “Гвалт у сям’і – ніякіх апраўданняў!”, распачатай у Беларусі Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (UNFPA).

    Мэта шырокамаштабнай інфармацыйнай кампаніі, якая пачнецца ў лістападзе гэтага года і будзе праходзіць у Мінску і рэгіёнах краіны да наступнага сакавіка – прыцягнуць увагу грамадства да праблемы гвалту ў сям’і.

    Згодна з сусветнай статыстыкай, кожная трэцяя жанчына ў свеце рэгулярна сутыкаецца з псіхалагічным або сэксуальным гвалтам ад людзей са свайго найбліжэйшага асяроддзя. Паводле словаў амбасадара Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Андруса Пулокаса, хоць праблема хатняга гвалту ўсё яшчэ застаецца актуальнай і ў Літве, неабходна далучыцца да яе вырашэння і ў іншых краінах. „Мы гатовы падзяліцца сваім пазітыўным досведам. Некалькі гадоў таму ў Літве быў прыняты закон “Аб абароне ад гвалту ў блізкім асяроддзі”, ствараюцца цэнтры дапамогі ахвярам гвалту, на гэтую тэму ў краіне гавораць усё гучней. Нягледзячы на гэта, праблема працягвае існаваць. “Глабальнай праблеме неабходны глабальны і рашучы адпор”,  – падкрэсліў амбасадар.

    Падчас кампаніі “Гвалт у сям’і – ніякіх апраўданняў!” запланаваныя дыскусіі і круглыя сталы на розных узроўнях, выставы, кінапаказы, спартыўныя мерапрыемствы.

    Падпіска