Тэмы Адзначыць усе навіныАдзначцыць усе навіны

Як нас знайсці

АМБАСАДА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

Aдрас: ul. Zacharova 68, 220088 Minsk, BELARUS

Больш падрабязна »

Тэл. +375 17 285 24 48; +375 17 285 24 49 - konsulskije voprosi; +375 17 217 64 91
Факс +375 17 285 33 37; (konsulskij otdel: +375 17 285 31 74)
Эл. пошта

Для літоўскіх дзетак Беларусі – вясёлыя Каляды з Тосяй-Босяй

Выканана 2017.12.14 / Адноўлена: 2017.12.14 11:55
      Для літоўскіх дзетак Беларусі – вясёлыя Каляды з Тосяй-Босяй
      Для літоўскіх дзетак Беларусі – вясёлыя Каляды з Тосяй-Босяй
      Для літоўскіх дзетак Беларусі – вясёлыя Каляды з Тосяй-Босяй

      З імклівым набліжэннем году да канца, не былі забытыя і літоўскія дзеткі Беларусі. З нагоды надыходзячых Калядаў, амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Мінску запрасіла маленькіх літоўцаў на святочную Калядную імпрэзу з  асабліва любімай у Літве Тосяй-Босяй, Гномам Чысцёхай і Дзедам Марозам.

      Падчас свята дзеткі з літоўскіх суполак Мінска, Ліды, Пялесы і Рымдзюнаў прадставілі свае падрыхтаваныя праграмы: гучалі літоўскія песні, вершы, удзельнікі выконвалі тэатральныя імправізацыі і вадзілі карагод.

      “Прадстаўленні маленькіх сяброў нашай суполкі кожны раз уражваюць выдумкай і шчырасцю. Літоўскае слова з дзіцячых вуснаў гучыць па-асабліваму, таму мы абавязаныя працягваць нашы традыцыі, а амбасада і надалей павінна заставацца домам для ўсіх нас”, – адзначыў амбасадар Літвы Андрус Пулокас.

      У дадзены час у Беларусі жыве каля пяці тысяч літоўцаў, у Гродна, Лідзе, Мінску, Пялесе і Рымдзюнах дзейнічаюць літоўскія суполкі, працуюць дзве літоўскія сярэднія школы ў Пялесе і Рымдзюнах, некалькі нефармальных літоўскіх устаноў адукацыі і грамадскіх арганізацый.

      Падпіска