Тэмы Адзначыць усе навіныАдзначцыць усе навіны

Як нас знайсці

Тэл. Сакратарыят: +375 17 217 64 91 ; Kонсульскія пытанні (вiзa): +375 17 285 24 48; +375 17 285 24 49 I-V 9.00-13.00, 14.00-16.00 ; Іншыя консульскія пытанні (пашпарты Літоўскай Рэспублікі, консульскія даведкі, грамадзянства Літвы, дазволы на часовае знаходж
Факс +375 17 285 33 37; (консульскi аддзел: +375 17 285 31 74)
Эл. пошта

Дзеткам беларускіх літоўцаў – каляднае свята з елачкай у Прэзідэнтуры

Выканана 2019.12.20 / Адноўлена: 2019.12.20 14:04
      Дзеткам беларускіх літоўцаў – каляднае свята з елачкай у Прэзідэнтуры
      Дзеткам беларускіх літоўцаў – каляднае свята з елачкай у Прэзідэнтуры
      Дзеткам беларускіх літоўцаў – каляднае свята з елачкай у Прэзідэнтуры
      Дзеткам беларускіх літоўцаў – каляднае свята з елачкай у Прэзідэнтуры
      Дзеткам беларускіх літоўцаў – каляднае свята з елачкай у Прэзідэнтуры

      Дзеці з суполкі літоўцаў Беларусі, разам са сваімі аднагодкамі з Латвіі, Польшчы, Калінінградскай вобласці і Украіны прынялі ўдзел у калядным свяце з елачкай у Прэзідэнтуры, дзе сустрэліся з першай лэдзі Літвы Дыянай Наўседзене.

      У традыцыйнай сустрэчы ўдзельнічалі каля 120 дзяцей і іх настаўнікаў з Ліды, Гродна, Мінска, Пялесы, Рымдзюнаў, Відугераў, Пуньску, Сэйнаў, Рыгі, Калінінграда. Па ініцыятыве і запрашэнні Дыяны Наўседзене сёлета ў мерапрыемстве прымалі ўдзел і дзеткі са спустошаных вайной украінскіх земляў, што вучацца ў Віленскім літоўскім доме.

      Першая лэдзі была ўсцешаная, што бачыць так шмат вучняў, якім дарагая Літва. „Кожны з вас – важны і неабходны Літве. Вы, што жывеце ў замежжы, з'яўляецеся сапраўднымі амбасадарамі нашай краіны, бо па тым, як вы паводзіце сябе, камунікуеце, размаўляеце, іншыя мяркуюць, якія літоўцы. Сёння з намі і навучэнцы з Украіны, якія прыехалі са спустошаных вайной зямель і цяпер жывуць у Вільнюсе. Мне радасна, што ў іх ёсць магчымасць вучыцца на роднай мове. Кожны, хто жыве тут, узбагачае наша грамадства“, – адзначыла Дыяна Наўседзене.

      На калядным свяце дзеці спявалі традыцыйныя калядныя і літоўскія народныя песні, бавілі разам час, вадзілі карагод.

      Падпіска