Тэмы Адзначыць усе навіныАдзначцыць усе навіны

Як нас знайсці

АМБАСАДА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

Aдрас: ul. Zacharova 68, 220088 Minsk, BELARUS

Больш падрабязна »

Тэл. +375 17 285 24 48; +375 17 285 24 49 - konsulskije voprosi; +375 17 217 64 91
Факс +375 17 285 33 37; (konsulskij otdel: +375 17 285 31 74)
Эл. пошта

Дзеткам беларускіх літоўцаў — цудоўная калядная вечарына

Выканана 2018.12.18 / Адноўлена: 2018.12.18 12:38
      Дзеткам беларускіх літоўцаў — цудоўная калядная вечарына
      Дзеткам беларускіх літоўцаў — цудоўная калядная вечарына
      Дзеткам беларускіх літоўцаў — цудоўная калядная вечарына
      Дзеткам беларускіх літоўцаў — цудоўная калядная вечарына
      Дзеткам беларускіх літоўцаў — цудоўная калядная вечарына

      З набліжэннем году да канца, не засталіся ўбаку і дзеткі беларускіх літоўцаў. З нагоды блізкіх Калядаў, амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Мінску запрасіла маленькіх літоўцаў на святочную калядную вечарыну з сапраўдным Дзедам Марозам,  Зімой і з мноствам розных прызоў.

      Падчас свята дзеці з літоўcкіх суполак Мінска, Пялесы і Рымдзюнаў прадставілі свае  падрыхтаваныя праграмы:  гучалі літоўскія песні, вершы, выконваліся тэатральныя імправізацыі, дзеці вадзілі карагод. На святочнай вечарыне была адкрытая выстава твораў з праведзенага амбасадай конкурса дзіцячай творчасці сярод літоўцаў Беларусі "Маёй Літве – 100 гадоў" і ўзнагароджаныя аўтары найлепшых прац.

      “У гэтым годзе нашыя Каляды асаблівыя, таму што мы адначасова сканчваем юбілейны год стагоддзя аднаўлення Літоўскай дзяржавы, а ў наступным годзе сустракаем Год літоўцаў свету. Давайце слухаць і захоўваць літоўскае слова ў вуснах дзяцей, працягваць традыцыі, і няхай амбасада і надалей застаецца домам для ўсіх нас”, — адзначыў амбасадар Літвы Андрус Пулокас.  

      На дадзены момант у Беларусі жыве каля 5000 літоўцаў, дзейнічаюць літоўскія суполкі Ліды, Мінска, Пялесы і Рымдзюнаў, дзве літоўскія фармальныя адукацыйныя ўстановы ў Пялесе і Рымдзюнах, некалькі нефармальных адукацыйных ўстаноў і грамадскіх арганізацый літуаністыкі.

      Падпіска