Як нас знайсці

12 студзеня г.г. у Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі было адзначана 30-годдзе Дня абаронцаў Свабоды. Вялікі дзякуй тым беларусам, якія разам з літоўцамі стаялі каля літоўскага Парламента ў студзені 1991 года, якія ўдзельнічалі ў мітынгах у падтрымку незалежнай Літвы ў Мінску. Сёння мы разам з вамі, сябры беларусы. За вашу і нашу свабоду.

Творчае супрацоўніцтва паміж літоўскімі і беларускімі мастакамі працягваецца, нягледзячы на выкліканы палітычнымі актуаліямі рэзананс і абумоўленыя карантынам Covid-19 абмежаванні.

Нарэшце атрымаўшы на мінулым тыдні ўсе патрэбныя дазволы беларускіх інстытуцый, сёння стартаваў праект развіццёвага супрацоўніцтва, які адмініструецца амбасадай Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі і накіраваны на падтрымку працаўнікоў медыцынскіх і сацыяльных устаноў Беларусі, якія змагаюцца з пандэміяй COVID-19.

Cкорректированный 2020.08.27
Информируем, что с 1 октября 2020 года в Посольстве Литовской Республики в Республике Беларусь не будут приниматься заявления и документы по вопросам гражданства Литовской Республики. С 01-10-2020 меняется способ подачи таких документов: заявления и копии документов лица будут подавать в электронном виде через информационную систему миграции Литвы MIGRIS.

20 лютага 2020 г. у Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" была прадстаўленая выстава творчасці аднаго з найбольш знакамітых літоўскіх мастакоў Альгіса Грышкявічуса "Паралельныя ўяўленні".

З нагоды 102–годдзя аднаўлення Літоўскай дзяржавы, у мінскай мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адкрылася выстава фотаздымкаў Зянонаса Някрошуса і Віргіліюса Усінавічуса "Шлях да Свабоды. Літва ў 1988–1991 гады“.

6 лютага 2020 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі прадставіла выставу фотаздымкаў знакамітага літоўскага фотамастака Саўлюса Журы “Віленскія гарызонты”.