Як нас знайсці
У Беларусі прадстаўленая творчасць графіка Крысціны Нарвілайтэ
15 лістапада 2019 г. у беларускай галерэі сучаснага мастацтва адкрылася выстава твораў вядомай літоўскай мастачкі-графіка Крысціны Нарвілайтэ-Генюшэне „Усё табе скажу“.
У папулярнай сярод мінскіх аматараў мастацтва "Галерэі ДК" экспануецца больш за 30 графічных твораў мастачкі і створаных ёй аб'ектаў, якія адлюстроўваюць інтымны ўнутраны свет мастачкі і яе адносіны з навакольным асяроддзем.
Па словах прадстаўніка амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Міндаўгаса Габрэнаса, які адкрываў выставу, творчасць К. Нарвілайтэ не пакідае абыякавымі, бо аб'ект яе творчых пошукаў – яе ўласны ўнутраны стан, характэрны і для кожнага з нас.
У размове пра сваю серыю твораў "Усё табе скажу" аўтар прызналася, што на яе стварэнне яе найбольш натхніла яе дачка Лаура, і што яе дзіцячыя цацкі сталі мастацкімі аб'ектамі. „Гэтыя працы я стварала, выкарыстоўваючы розныя матэрыялы – цэмент, паперу, палатно, дрэва, метал, пластык, лінагравюру і г.д. Гэтыя творы – гэта пробліскі святла, эмоцый і ўспамінаў праз цемру забыцця“, – адзначыла графік.
Крысціна Нарвілайтэ – сябра Саюза мастакоў Літвы. Графік атрымала ступені бакалаўра і магістра ў Вільнюскай акадэміі мастацтваў. Правяла больш за 40 персанальных выстаў, а колькасць яе ўдзелаў у групавых выставах у Літве і за мяжой ужо перавысіла дзве сотні. Мастачка таксама вядомая як ілюстратар кніг, куратар выстаў і аўтар мастацкіх акцый, якая з 2008 г. праводзіць адукацыйныя заняткі па графіцы ў дзіцячай бальніцы "Santaros".