Тэмы Адзначыць усе навіныАдзначцыць усе навіны

Як нас знайсці

АМБАСАДА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

Aдрас: ul. Zacharova 68, 220088 Minsk, BELARUS

Больш падрабязна »

Тэл. +375 17 285 24 48; +375 17 285 24 49 - konsulskije voprosi; +375 17 217 64 91
Факс +375 17 285 33 37; (konsulskij otdel: +375 17 285 31 74)
Эл. пошта

У Беларусі прайшлі дыскусіі на тэму культурнай спадчыны роду Агінскіх

Выканана 2018.04.03 / Адноўлена: 2018.04.03 10:36
    У Беларусі прайшлі дыскусіі на тэму культурнай спадчыны роду Агінскіх

    30 сакавіка 2018 г. у Мінску прайшлі міжнародныя дыскусіі ў фармаце "круглы стол", на якіх былі разгледжаныя пытанні культурнай спадчыны дынастыі Агінскіх і абмеркаванае далейшае культурнае супрацоўніцтва.

    У канферэнцыі прыняла ўдзел шматлікая дэлегацыя прадстаўнікоў літоўскай навукі, культуры і мастацтва: старшыня Літоўскай нацыянальнай камісіі ЮНЕСКА Р. Пакальніс, загадчыца аддзела гісторыі ВКЛ Інстытута гісторыі Р. Шмігельскітэ-Стукене, прэзідэнт Літоўскага саюза музыкаў А. Жыгайцітэ, дырэктар Музея гісторыі і культуры роду Агінскіх у Рыетавасе В. Руткаўскас, а таксама група літоўскіх і беларускіх гісторыкаў,  мастакоў і культурных дзеячаў.

    Мэта канферэнцыі – абмеркаваць актуальныя пытанні аховы і захавання спадчыны Агінскіх і падпісаць двухбаковае пагадненне аб міжкультурным супрацоўніцтве для таго, каб працягнуць традыцыі шчыльнай супрацы.

    У сваёй прамове падчас адкрыцця мерапрыемства Амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Андрус Пулокас адзначыў, што Міхал Клеафас Агінскі ў свай час быў палітыкам, дыпламатам і членам Сейма Рэчы Паспалітай і што ў наш час яго значэнне толькі павялічылася. „Міхал Клеафас Агінскі – гэта адна з тых неаспрэчных сувязяў  гісторыі Літвы і Беларусі, уплыў і значэнне якіх будуць толькі ўзмацняцца і якія мы сёння павінны памятаць і захоўваць“, – сказаў амбасадар.  

    У 2015 годзе з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага (1765-1833) споўнілася 250 год. Гэтую гадавіну ЮНЕСКА і яе краіны-члены ўключылі ў спіс гадавін, значных для сусветнай культуры, адукацыі,  навукі і гістарычнай памяці.

    Падпіска