Тэмы Адзначыць усе навіныАдзначцыць усе навіны

Як нас знайсці

АМБАСАДА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

Aдрас: ul. Zacharova 68, 220088 Minsk, BELARUS

Больш падрабязна »

Тэл. +375 17 285 24 48; +375 17 285 24 49 - konsulskije voprosi; +375 17 217 64 91
Факс +375 17 285 33 37; (konsulskij otdel: +375 17 285 31 74)
Эл. пошта

У Беларусі ўзгадалі памяць ахвяр савецкіх рэпрэсій

Выканана 2018.11.12 / Адноўлена: 2018.11.12 10:45
      У Беларусі ўзгадалі памяць ахвяр савецкіх рэпрэсій
      У Беларусі ўзгадалі памяць ахвяр савецкіх рэпрэсій
      У Беларусі ўзгадалі памяць ахвяр савецкіх рэпрэсій
      У Беларусі ўзгадалі памяць ахвяр савецкіх рэпрэсій
      У Беларусі ўзгадалі памяць ахвяр савецкіх рэпрэсій

      У працяг цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных 100–годдзю аднаўлення Літоўскай дзяржавы, 7 лістапада 2018 г. Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі правяла публічную дыскусію, падчас якой былі ўзгаданыя рэпрэсаваныя ў часы сталінізму літоўцы. Тэма дыскусіі, якая выклікала вялікую ўвагу грамадства і СМІ, была прысвечаная Курапатам – месцу масавых пахаванняў недалёка ад Мінска, дзе ў 1937-1941 гг. ахвярамі савецкіх рэпрэсій сталі больш за 250 тысяч нявінных людзей, сярод іх і літоўцаў.

      Пачынаючы дыскусію, амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Андрус Пулокас адзначыў, што хаця Курапаты і належалі да так званых „крывавых земляў“ Еўропы, і на гэтым месцы ў сярэдзіне ХХ ст. НКУС ажыццяўляла адно з самых вялікіх у рэгіёне крывавых масавых знішчэнняў, значэнне Курапат яшчэ не ўсведамляюць цалкам, і гаворыцца пра гэта вельмі мала. „На вялікі жаль, пакуль таемныя архівы КДБ, якія сведчаць пра маштаб злачынстваў сталінізма, дзеля ўсім зразумелых прычын будуць недаступныя, Курапацкі лес і далей будзе захоўваць у сабе мноства нераскрытых трагічных сакрэтаў“, – сказаў амбасадар.

      Удзельнік дыскусіі беларускі доктар гістарычных навук, археолаг Мікалай Крывальцэвіч прадставіў рэзультаты праведзеных больш за 20 гадоў таму частковых археалагічных даследванняў у Курапатах, беларускі мастацтвазнаўца Валеры Буйвал і намеснік старшыні беларускай апазіцыйнай Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ Юры Беленькі асвяцілі агульны палітыка-гістарычны кантэкст праблемы.

      Гасцям канферэнцыі таксама быў прадстаўлены праект „Місія Сібір“, які ажыццяўляецца літоўскай моладдзю з 2006 г. Пра яго беларускаму грамадству падрабязна распавёў кіраўнік экспедыцый Арнолдас Фокас, а прадэманстраваныя слайды пра штодзённае жыццё і працу ўдзельнікаў місіі падчас аднаўлення літоўскіх могілак у Сібіры і Казахстане прыцягнулі вялізную ўвагу ўдзельнікаў канферэнцыі і мясцовых СМІ.

      Падпіска