Тэмы Адзначыць усе навіныАдзначцыць усе навіны

Як нас знайсці

АМБАСАДА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

Aдрас: ul. Zacharova 68, 220088 Minsk, BELARUS

Больш падрабязна »

Тэл. +375 17 285 24 48; +375 17 285 24 49 - konsulskije voprosi; +375 17 217 64 91
Факс +375 17 285 33 37; (konsulskij otdel: +375 17 285 31 74)
Эл. пошта

У Беларусі – выбітны канцэрт літоўскага моладзевага сімфанічнага аркестра

Выканана 2018.04.12 / Адноўлена: 2018.04.12 16:29
      У Беларусі – выбітны канцэрт літоўскага  моладзевага сімфанічнага аркестра
      У Беларусі – выбітны канцэрт літоўскага  моладзевага сімфанічнага аркестра
      У Беларусі – выбітны канцэрт літоўскага  моладзевага сімфанічнага аркестра
      У Беларусі – выбітны канцэрт літоўскага  моладзевага сімфанічнага аркестра
      У Беларусі – выбітны канцэрт літоўскага  моладзевага сімфанічнага аркестра

      11 красавіка 2018 г. у Вялікай залі Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся канцэрт Віленскага моладзевага сімфанічнага аркестра імя Б. Дваронаса, прысвечаны 100-годдзю аднаўлення Літоўскай Дзяржавы.

      Для шматлікіх гасцей канцэрта – літоўскіх і беларускіх прадпрымальнікаў, культурных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў літоўскай суполкі і шырокага грамадства, – аркестр пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка і дырыжора Мадэстаса Баркаўскаса і кіраўніка Артураса Алянскаса выканаў творы М. К. Чурлёніса, Э. Бальсіса, Б. Дваронаса, Г. Ф. Гендэля, А. Дворжака, Э. Марыконэ і іншых кампазітараў сусветнага маштабу.

      Адкрываючы прысвечанае 100-годдзю аднаўлення Літоўскай Дзяржавы мерапрыемства,  амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Андрус Пулокас адзначыў, што гэтае выступленне маладых літоўскіх прафесіяналаў выразна адлюстроўвае вобраз сучаснай дзяржавы, стагоддзе якой мы адзначаем у гэтым годзе. „Гэтыя людзі, якія стаяць перад вамі, якія нарадзіліся і выраслі ў незалежнай Літве – гэта тое, чым мы ганарымся, што павінны захоўваць і пра што клапаціцца, таму я ўпэўнены, што гэтым вечарам музыка ў выкананні гэтых маладых віртуозаў не пакіне вас абыякавымі“, – сказаў амбасадар.

      Віленскі сімфанічны аркестр вучняў дзесяцігадовай музычнай школы імя Баліса Дваронаса быў створаны ў 1999 годзе, першым мастацкім кіраўніком і дырыжорам аркестра быў Угнюс Вайгініс, а з 2001 г. кіраваць аркестрам стаў дырыжор Мадэстрас Пітрэнас.

      Моладзевы сімфанічны аркестр правёў ужо больш за пяцьдзясят канцэртаў у самых вядомых канцэртных залах Літвы. Асабліва вялікі розгалас атрымалі выступленні гэтага калектыва на сцэнах Літоўскай нацыянальнай філармоніі, Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета, Палаца кангрэсаў, удзел у розных музычных праектах разам з іншымі школьнымі і прафесійнымі музычнымі калектывамі Літвы, міжнародныя праекты, канцэртныя гастролі ў Германіі, Польшчы, Чэхіі.

      На сённяшні дзень у аркестры грае больш за 80 вучняў рознага ўзросту.

      Падпіска