Тэмы Адзначыць усе навіныАдзначцыць усе навіны

Як нас знайсці

Тэл. Сакратарыят: +375 17 217 64 91 ; Kонсульскія пытанні (вiзa): +375 17 285 24 48; +375 17 285 24 49 I-V 9.00-13.00, 14.00-16.00 ; Іншыя консульскія пытанні (пашпарты Літоўскай Рэспублікі, консульскія даведкі, грамадзянства Літвы, дазволы на часовае знаходж
Факс +375 17 285 33 37; (консульскi аддзел: +375 17 285 31 74)
Эл. пошта

Візіт Міністра замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Лінаса Лінкявічуса ў Рэспубліку Беларусь

Выканана 2020.02.05 / Адноўлена: 2020.02.05 14:14
      Візіт Міністра замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Лінаса Лінкявічуса ў Рэспубліку Беларусь
      Візіт Міністра замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Лінаса Лінкявічуса ў Рэспубліку Беларусь
      Візіт Міністра замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Лінаса Лінкявічуса ў Рэспубліку Беларусь
      Візіт Міністра замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Лінаса Лінкявічуса ў Рэспубліку Беларусь
      Візіт Міністра замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Лінаса Лінкявічуса ў Рэспубліку Беларусь

      3-4 лютага 2020 г. Беларусь наведаў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус. Дэлегацыя пад кіраўніцтвам міністра пачала візіт з наведвання Рымдзюнаў, дзе дзейнічае заснаваны на сродкі Літвы Літоўскі цэнтр культуры – літоўская сярэдняя школа, дзіцячы садок, дом культуры.

      У Рымдзюнах міністр Л. Лінкявічус сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Міністры правялі сустрэчу з мясцовай літоўскай супольнасцю і прадстаўнікамі мясцовай улады. На сустрэчы была абмеркаваная будучыня літоўскага дзіцячага садка ў Рымдзюнах. Заклапочанасць узнікла пасля заявы мясцовых уладаў аб намеры, згодна з патрабаваннямі бяспекі, пераносу садка з Рымдзюнаў у памяшканне беларускага садка, што дзейнічае ў Гярвятах. Такая пазіцыя для Літвы была непрымальная.

      4 лютага, у ходзе свайго візіту ў Беларусь, міністр Лінас Лінкявічус на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам і міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем узняў пытанне аб небяспецы Астравецкай атамнай электрастанцыі.

      „Я атрымаў запэўненне, што Беларусь у найбліжэйшы час дапусціць прадстаўнікоў Дырэктарата па энергетыцы Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай групы рэгулятараў ядзернай бяспекі (ENSREG), якія разам з беларускім бокам перагледзяць рэкамендацыі міжнародных арганізацый і вылучаць тыя, якія неабходна ажыццявіць перад запускам электрастанцыі. Раней па гэтым пытанні такой дамоўленасці не было”, – адзначыў міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус.

      Падчас сустрэч шмат увагі надзялялася двухбаковым эканамічным адносінам. Беларусь не ўпершыню трапляе ў складаную сітуацыю праз эканамічную залежнасць ад Расіі.

      „Літва разумее і падтрымае рашэнні Беларусі, звязаныя з дыверсіфікацыяй імпарту нафты і газу. Мы спадзяемся, што гэтыя рашэнні Беларусі будуць паслядоўнымі і доўгачасовымі, а Літва мае магчымасць далучыцца да іх з практычнага боку – праз Клайпеду літоўскай чыгункай у Беларусь ужо пастаўляецца нарвежская нафта. Абмеркаваныя і тэхнічныя магчымасці паставак газу”, – сказаў Лінас Лінкявічус.

      Міністр перадаў кіраўніку беларускага ўрада запрашэнне ад прэм’ер-міністра Літвы наведаць Літоўска-беларускі эканамічны форум, што пройдзе ў маі ў Клайпедзе.

      Беларусь з’яўляецца адным з галоўных партнёраў Літвы ў сферы транспарту. Беларускія грузы складаюць трэцюю частку грузаперавозак “Літоўскай чыгункі” і Клайпедскага порту.

      Падпіска