Тэмы Адзначыць усе навіныАдзначцыць усе навіны

Як нас знайсці

Тэл. Сакратарыят: +375 17 217 64 91 ; Kонсульскія пытанні (вiзa): +375 17 285 24 48; +375 17 285 24 49 I-V 9.00-13.00, 14.00-16.00 ; Іншыя консульскія пытанні (пашпарты Літоўскай Рэспублікі, консульскія даведкі, грамадзянства Літвы, дазволы на часовае знаходж
Факс +375 17 285 33 37; (консульскi аддзел: +375 17 285 31 74)
Эл. пошта

З нагоды 16 лютага ў Беларусі паказаны шлях Літвы да Свабоды

Выканана 2020.02.19 / Адноўлена: 2020.02.19 07:46
      З нагоды 16 лютага ў Беларусі паказаны шлях Літвы да Свабоды
      З нагоды 16 лютага ў Беларусі паказаны шлях Літвы да Свабоды
      З нагоды 16 лютага ў Беларусі паказаны шлях Літвы да Свабоды
      З нагоды 16 лютага ў Беларусі паказаны шлях Літвы да Свабоды
      З нагоды 16 лютага ў Беларусі паказаны шлях Літвы да Свабоды

      З нагоды 102–годдзя аднаўлення Літоўскай дзяржавы, у мінскай мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адкрылася выстава фотаздымкаў Зянонаса Някрошуса і Віргіліюса Усінавічуса "Шлях да Свабоды. Літва ў 1988–1991 гады“.

      На выставе экспануюцца створаныя ў 1988-1991 гг. знакамітымі літоўскімі фотамастакамі, сведкамі драматычных падзей З. Някрошусам і В. Усінавічусам чорна-белыя фотаздымкі, якія ахопліваюць перыяд ад мітынгаў Саюдзіса да адгалоскаў жнівеньскага путчу, што данесліся да Літвы.

      Шматлікім гасцям выставы – дыпламатам замежных краін, беларускім прадстаўнікам культуры, навукі і недзяржаўных арганізацый амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Андрус Пулокас прызнаўся, што кошт свабоды не вымяраецца, а вывучаныя ўрокі не забываюцца. „Адноўленыя 16 лютага 1918 г. запаветы свабоды былі галоўным стымулам імкнуцца да іх і пазней, падчас барацьбы ў 1990-я. Вольная Літва – відавочны прыклад для беларусаў і астатніх свабодалюбівых народаў, што свабода – не тое, што лёгка даецца, а рэзультат цяжкай і пастаяннай барацьбы.

      Па словах аўтараў выставы, на фотаздымках яны спрабавалі зафіксаваць усе самыя ўнікальныя моманты, не прапускаючы ні адной найважнейшай падзеі. „Мы фіксавалі ўсе падзеі ад першых мітынгаў да жнівеньскага путчу. А самых цікавых ці яскравых падзей мы нават не маглі б выдзеліць – цікавым і поўным дзеяння быў кожны дзень. Некаторыя падзеі – напрыклад, 13 студзеня, сустрэчы з вайскоўцамі – фіксаваць не было вельмі прыемна і камфортна. Датуль настроі былі іншыя – адбывалася Спяваючая рэвалюцыя, адчуваўся ўздым, а ў студзені 1991-га настроі вельмі змяніліся“, – прыгадваюць фатографы.

      Падпіска