Як нас знайсці
Палітычнае супрацоўніцтва
27 12 1991 Беларусь прызнала незалежнасць Літоўскай Рэспублікі. |
30 снежня1992 г. распачатыя дыпламатычныя адносіны. |
У 1993–1994 гг. першым прадстаўніком Літвы ў Беларусі пасля аднаўлення незалежнасці быў часовы павераны ў справах Алфонсас Аўгуліс. |
У 1993–1994 гг. першым прадстаўніком Беларусі ў Літве быў часовы павераны ў справах Уладзімір Шчасны. |
Пункты перасячэння мяжы
Паміж Літвой і Беларуссю дзейнічаюць 6 міжнародных памежных пунктаў пропуску (2 чыгуначных, 4 аўтадарожных) і 11 аўтадарожных пунктаў кантролю, якія дзейнічаюць у рэжыме мясцовага руху. У будучыні, з абсталяваннем інфраструктуры, плануецца надаць яшчэ 2 аўтадарожным пунктам кантролю мясцовага руху статус міжнародных памежных пунктаў пропуску, а таксама адкрыць адзін рачны міжнародны памежны пункт пропуску.
Дэмаркацыя мяжы
Ажыццяўляючы падпісаны 6 лютага 1995 г. Дагавор паміж Літоўскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь аб літоўска-беларускай дзяржаўнай мяжы, 10 сакавіка 2006 г. было скончана абазначэнне літоўска-беларускай дзяржаўнай мяжы, усталяваны апошні азёрны знак літоўска-беларускай дзяржаўнай мяжы – на возеры Гілутэс. Літвы яшчэ раней скончыла фізічнае абазначэнне дзяржаўнай мяжы.
Агульная працягласць літоўска-беларускай дзяржаўнай мяжы складае 678,819 км, з іх – 380 км па сушы, 299 км па вадзе. Усяго ўсталявана 1955 памежных знакаў. Праведзеныя Літвой работы па дэмаркацыі фінансаваліся са сродкаў дзяржаўнага бюджэта, большая частка работ, праведзеных Беларуссю – са сродкаў Еўрапейскага Саюза.
2 лютага 2007 г. былі падпісаныя заключныя дакументы аб дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы паміж ЛР і РБ.
19 чэрвеня 2008 г. афіцыйна, з абменам нотамі, адзначана заканчэнне дэмаркацыі літоўска-беларускай дзяржаўнай мяжы. Мяжа з Рэспублікай Беларусь – першая ўсходняя знешняя мяжа Еўрасаюза, дэмаркацыя якой была скончаная пасля яго пашырэння.
16 верасня 2009 г. падпісаны Дагавор паміж Літоўскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь аб прававым рэжыме беларуска-літоўскай дзяржаўнай мяжы (уступіў у дзеянне 07 07 2010).
25 сакавіка 1998 г. падпісаная Дамова паміж Урадам Літоўскай Рэспублікі, Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб парадку абазначэння кропкі стыку дзяржаўных межаў. Сейм Літоўскай Рэспублікі 9 лютага 1999 г. ратыфікаваў гэтую дамову (уступіла ў дзеянне 17 03 1999). Стык гэтых межаў дэмаркіраваны.
16 верасня 2009 г. падпісаная Дамова паміж Урадам Літоўскай Рэспублікі, Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польша аб стыку дзяржаўных межаў Літоўскай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польша. Сейм Літоўскай Рэспублікі 21 верасня 2010 г. ратыфікаваў гэтую дамову (уступіла ў дзеянне 26 10 2010). Стык гэтых межаў дэмаркіраваны.
Еўрарэгіёны
У цяперашні час створаныя два еўрарэгіёны, у дзейнасці якіх прымаюць удзел самакіраванні Літвы і Беларусі:
1) Еўрарэгіён “Нёман”. У дзейнасці еўрарэгіёна прымаюць удзел Алітускі і Марыямпальскі паветы Літвы, Падляскае ваяводства Польшчы, Гродзенская вобласць і Гродзенскае самакіраванне Беларусі, Калінінградская вобласць і Чарняхаўскае самакіраванне;
2) Еўрарэгіён “Азёрны край”. У дзейнасці еўрарэгіёна прымаюць удзел саветы самакіраванняў Ігналінскага раёна, Швянчонскага раёна, Уцянскага раёна, горада Вісагінаса, Зарасайскага раёна Літвы, саветы дэпутатаў Браслаўскага, Глубоцкага, Міёрскага, Пастаўскага, Верхнядзвінскага раёнаў Беларусі і Даўгаўпілскі гарадскі, Даўгаўпілскі раённы, Краслаўскі раённы, Прэйльскі раённы, Рэзекнескі раённы саветы, Рэзекнеская гарадская дума Латвіі.
Супрацоўніцтва ў галіне абароны
У 2011 г. быў акрэдытаваны ваенны аташэ ЛР у Беларусі Д. Кідзікас. У Літве акрэдытаваны ваенны аташэ РБ плк. С. Зязулін.
З 1 верасня 2004 г. па 31 снежня 2010 г. Амбасада ЛР у Беларусі з’яўлялася кантактнай амбасадай НАТА (анг. CPE). Ажыццяўляўся абмен інфармацыяй са службоўцамі НАТА, праводзіліся сустрэчы амбасадараў і ваенных аташэ краін НАТА ў Беларусі. Былі арганізаваныя азнаямленчыя паездкі ў Літву для прадстаўнікоў міністэрстваў абароны, замежных спраў, надзвычайных сітуацый Беларусі, для памежнікаў, студэнтаў, чальцоў няўрадавых арганізацый, вучняў і настаўнікаў, з наведваннем Міністэрства замежных спраў, Міністэрства аховы краю, розных ваенных частак Літвы.