Тэмы Адзначыць усе навіныАдзначцыць усе навіны

Як нас знайсці

Тэл. Сакратарыят: +375 17 217 64 91 ; Kонсульскія пытанні (вiзa): +375 17 285 24 48; +375 17 285 24 49 I-V 9.00-13.00, 14.00-16.00 ; Іншыя консульскія пытанні (пашпарты Літоўскай Рэспублікі, консульскія даведкі, грамадзянства Літвы, дазволы на часовае знаходж
Факс +375 17 285 33 37; (консульскi аддзел: +375 17 285 31 74)
Эл. пошта
Пачатковая дата паказу па (да)
Архіў »
info covid 2.jpg

Пасля патрабавання Урада Беларусі зменшыць дыпламатычнае прадстаўніцтва Літвы ў Беларусі да мінімума, з 20 ліпеня 2021 года візы ў Беларусі будуць выдавацца толькі ў выключных выпадках – членам сем'яў Еўрапейскага Саюза, а таксама грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія вучацца ў вышэйшых навучальных установах Літвы і працуюць у літоўскіх прадпрыемствах.

chervyen.jpg

Кіраўнікі амбасад Літвы і Польшчы ў Беларусі разам ўшанавалі памяць усіх, хто загінуў ў Чэрвені, і ўсіх ахвяр дэпартацый, катаванняў і забойстваў, здзейсненых савецкім рэжымам.
 

Гістарычная, культурная дыпламатыя »
chereja1.jpg

28 траўня адзначаецца дзень нараджэння Оскара Мілаша. Каб ушанаваць гэтага паэта і знакамітага літоўскага дыпламата, які пісаў па-французску, часовая павераная ў справах Літоўскай Рэспублікі Аста Андрыяўскене і амбасадар Францыі Нікаля дэ Буян дэ Лякост наведалі радзіму паэта ў мястэчку Чарэя, дзе ўсклалі кветкі на памятны знак у гонар О. Мілаша, прачыталі яго вершы на літоўскай і французскай мовах.

Гістарычная, культурная дыпламатыя »

Прымаючы ва ўвагу падзеі 23 мая, падчас якіх адбылася прымусовая пасадка пасажырскага самалёта „Ryanair“, які накіроўваўся па маршруце Афіны-Вільнюс, і пагрозы, якая з гэтай прычыны ўзнікла для бяспекі і жыцця людзей, Міністэрства замежных спраў рэкамендуе грамадзянам Літоўскай Рэспублікі не наведваць Рэспубліку Беларусь, а тым грамадзянам Літоўскай Рэспублікі, якія знаходзяцца там, пакінуць гэтую краіну.

Консульскія навіны »
2021-05-07.jpg

Часовыя павераныя ў справах Літвы і Польшчы ў Беларусі разам з дыпламатамі іншых краін ўшанавалі памяць ахвяр Другой сусветнай вайны. На Ваенных могілках у цэнтры Мінска дыпламаты ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінулых хвiлінай маўчання.

2904GPN_5279.jpg

29 красавіка ў амбасадзе Літвы ў Мінску амбасады Літвы і Польшчы ў Беларусі ўрачыста адзначылі 230-годдзе Канстытуцыі, прынятай Сеймам Рэчы Паспалітай у Варшаве 3 траўня 1791 года.

Гістарычная, культурная дыпламатыя »
1-05-IMG_9388.JPG

26 красавіка спаўняецца 35 год з выбуху на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Гістарычная, культурная дыпламатыя »
06-IMG_9369.JPG

У Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску 20 красавіка 2021 г. адбылася ўрачыстая цырымонія, падчас якой часовая павераная ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Аста Андрыяўскене прыняла прысягу Літоўскай Рэспубліцы новага грамадзяніна Літвы, асобы літоўскага паходжання Вадзіма Арлюкаса.

Літоўцы ў Беларусі »
velykos1.jpg

5 красавіка, у сувязі з Велікодным панядзелкам амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь не будзе працаваць.

"Дні Літвы" »
1-IMG_9313-01.JPG

З нагоды 31-х угодак аднаўлення Незалежнасці Літвы - 11 Сакавіка - у амбасадзе Літвы ў Мінску быў узняты гістарычны сцяг Літвы, адбыўся прагляд дакументальнага фільма “Нябачны фронт”.

"Дні Літвы" »
1-tomas_razmus-7916.jpg

10 кастрычніка 2019 г. Сейм Літоўскай Рэспублікі прыняў пастанову № XIII 2471 „Аб абвяшчэнні 2021 года годам гісторыі і культуры літоўскіх татараў". Пастанова прынятая, каб адзначыць, што:
     1. У 2021 г. спаўняецца 700 гадоў з таго часу, калі вялікі князь Гедымін запрасіў як саюзнікаў (альбо наняў) татарскіх ваяроў на дапамогу ў барацьбе супраць крыжакоў;
     2. татары пакінулі след у гісторыі Літвы, удзельнічалі ва ўсіх войнах і паўстаннях, змагаючыся за свабоду і незалежнасць Літвы;
     3. супольніцтва літоўскіх татараў у значнай меры далучылася да аднаўлення дзяржаўнасці Літвы, да яе гісторыі і культуры, гэта супольніцтва звязала сваё жыццё з Літвой і з'яўляецца часткай яе гісторыі;
і каб заахвоціць літоўскае грамадства цікавіцца мінулым дзяржавы, яе гісторыяй і культурай.

Гістарычная, культурная дыпламатыя »
2.jpg

Мінскія літоўцы адзначылі 16 лютага, Дзень аднаўлення Літоўскай Дзяржавы – з вялізным трохколерным сцягам Літвы, нацыянальным гімнам "Народная песня", традыцыйнымі літоўскімі цэпелінамі і джазавай музыкай.

 

vasario_16.jpg

Ласкава нагадваем, што 16 лютага — Дзень аднаўлення Літоўскай Дзяржавы, таму амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь не будзе працаваць

"Дні Літвы" »
1.jpg

22 студзеня часовая павераная ў справах амбасады Літвы ў Беларусі Аста Андрыяўскене і часовы павераны ў справах амбасады Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі разам ушанавалі памяць удзельнікаў паўстання 1863 года.

Гістарычная, культурная дыпламатыя » Літоўцы ў Беларусі »
5.JPG

12 студзеня г.г. у Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі было адзначана 30-годдзе Дня абаронцаў Свабоды. Вялікі дзякуй тым беларусам, якія разам з літоўцамі стаялі каля літоўскага Парламента ў студзені 1991 года, якія ўдзельнічалі ў мітынгах у падтрымку незалежнай Літвы ў Мінску. Сёння мы разам з вамі, сябры беларусы. За вашу і нашу свабоду.

Гістарычная, культурная дыпламатыя » "Дні Літвы" » Літоўцы ў Беларусі »
Больш падзей

Падпіска