Як нас знайсці
Рымдзюнская сярэдняя школа адзначыла 20-гадовы юбілей
28 кастрычніка быў урачыста адзначаны 20-гадовы юбілей Рымдзюнскай сярэдняй школы з літоўскай мовай навучання.
Гярвяцкі край – гэта самы вялікі астравок літоўскай мовы і культуры ў Беларусі, які захоўвае свой непаўторны ідэнтытэт. У захаванні самабытнасці гэтага ўнікальнага краю, што жыве літоўскімі звычаямі і традыцыямі, роля школы асаблівая. Школа, дзе выхоўваецца літоўскае светаўспрыманне і грамадзянская свядомасць, разам з утвораным тут Цэнтрам літоўскай культуры, адукацыі і інфармацыі стала сапраўдным асяродкам культуры Гярвяцкага краю.
Таму невыпадкова ў свяце прымалі ўдзел шматлікія госці: прадстаўнікі мясцовай улады, Міністэрства адукацыі і навукі Літвы, сярэдняй школы в. Пялеса, літоўская супольнасць Гярвяцкага краю, жыхары навакольных гарадкоў і вёсак.
Амбасадар Літоўскай Рэспублікі Андрус Пулокас, пажадаўшы ўсім адзінства, энергіі і вытрымкі, перадаў віншаванне Міністра замежных спраў Лінаса Лінкявічуса школьнаму калектыву. „Жадаю Рымдзюнскай сярэдняй школе далей развівацца і заўсёды заставацца асяродкам ведаў, досведу, літоўскага светаўспрымання, духоўных каштоўнасцяў і дабра“,- гаворыцца ў віншаванні міністра.
Цікавую музычную праграму прысутным падаравалі вучні школы. https://www.youtube.com/watch?v=-DdEb10y6go