*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

1 ЛІПЕНЯ 2011 Г. У БЕЛАРУСІ БЫЛІ ЎШАНАВАНЫЯ АХВЯРЫ САВЕЦКАГА ТЭРОРУ

1 ліпеня 2011 г. дэлегацыя чальцоў Сейма ЛР, якую ўзначальвала намесніца Старшыні Сейма Віргінія Балтрайцене, удзельнічала ва ўшанаванні ахвяраў савецкага тэрору ў Беларусі (у Чэрвені). Узгаданне 70-годдзя вялікіх страт Літвы ў 1941 г. арганізавала загадчыца Аддзела па ўвекавечанні гісторыі і памяці парламентарызму Дэпартамента камунікацыі Канцылярыі Сейму Анганіта Рупшытэ, разам з Цэнтрам вывучэння генацыду і рэзістэнцыі жыхароў Літвы.Памяць трагічных страт 1941 г. у Чэрвені таксама ўшанавалі і канцлер Сейма ЛР Ёнас Мілерыс, дырэктар Цэнтра вывучэння генацыду і рэзістэнцыі жыхароў Літвы Тэрэза Бірутэ Бураўскайтэ, іншыя працаўнікі ўзгаданых устаноў, старшыня Літоўскай нацыянальнай камісіі ЮНЕСКА Ромас Пакальніс, прадстаўнікі службы прэм’ер-міністра Ураду ЛР, міністэрстваў замежных спраў і абароны краіны, арганізацый палітычных вязняў і сасланых, літоўскай суполкі ў Беларусі.

Дэлегацыя прадстаўнікоў Літвы наведала Амбасаду ЛР у Мінску. На сустэчы, якая праходзіла ў дыпламатычным прадстаўніцтве, амбасадар Эдмінас Багдонас і дырэктар Дэпартамента генацыду і рэзістэнцыі Цэнтра вывучэння генацыду і рэзістэнцыі жыхароў Літвы Арунас Бубніс падзяліліся ўспамінамі пра ўчыненую ў 1941 г. савецкімі акупантамі “Чэрвеньскую бойню”.

Каб узгадаць вялікія страты, у амбасадзе была прадстаўлена падрыхтаваная Канцылярыяй Сейма выстава пра рэпрэсіі, якія Саветы праводзілі ў Чэрвені.

Ноччу 26 чэрвеня 1941 г., карнікі НКУС у Цагельніцкім лесе каля Чэрвеню расстралялі каля 2000 чалавек розных нацыянальнасцяў (большасць – беларусы, палякі і літоўцы), з іх каля 100 літоўцаў – ваенныя, дзяржслужачыя, настаўнікі. Частцы арыштаваных (каля 200 чалавек) удалося выратавацца. Сярод іх было каля 40 літоўцаў. Сярод літоўцаў, забітых у Беларусі, быў і сігнатар Акту незалежнасці і дыпламат Казімерас Бізаўскас.

Крыху пазней удзельнікі ўшанавання наведалі Чэрвень, дзе амаль 20 год таму Саюз палітычных вязняў паставіў мемарыял у памяць  ахвяр, забітых савецкімі органамі бяспекі. Літоўская дэлегацыя ўсклала ля мемарыяла кветкі і малітвай і прамовамі ўшанавалі памяць загінуўшых літоўцаў.