*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

11 КАСТРЫЧНІКА 2013 Г. АМБАСАДАР ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў БЕЛАРУСІ ЭВАДЛАС ІГНАТАВІЧУС ПРЫМАЎ УДЗЕЛ У АДКРЫЦЦІ МІЖНАРОДНАГА КАНГРЭСА

11 кастрычніка 2013 г. амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Эвадлас Ігнатавічус прымаў удзел у адкрыцці Міжнароднага кангрэса навукоўцаў Беларусі.

 

Акадэмічная падзея, што адбываецца ўжо трэці год, сабрала разам больш чым 400 навукоўцаў з усяго свету, якія цікавяцца развіццём Беларусі і іншых краін рэгіёна, вывучаюць гісторыю, культуру, эканамічныя тэндэнцыі, пытанні агульнай спадчыны. Гэта мерапрыемства, падчас якога навукоўцы і акадэмікі з Беларусі могуць прадставіць сваі працы і падыскутаваць з калегамі з універсітэтаў Еўропы і ЗША.

Вітаючы удзельнікаў Кангрэсу, Амбасадар выказаў радасць, што з кожным годам мерапрыемства становіцца больш багатым на тэмы для абмеркавання і па колькасці ўдзельнікаў – гэта толькі яшчэ раз даказвае, што Кангрэс цікавы і патрэбны.

„Міжнародны кангрэс навукоўцаў Беларусі, стварэнне Глабальнай сеткі беларускіх лідэраў (Global Belarusian Leaders), мерапрыемствы Дзён культуры Літвы – гэта толькі частка таго інтэнсіўнага супрацоўніцтва, якое адбываецца паміж людзьмі Літвы і Беларусі” – сказаў амбасадар.

Абмяркоўваючы працоўны план старшынства Літвы ў Еўрасаюзе і мерапрыемствы, што арганізоўваюцца, амбасадар Э. Ігнатавічус выдзеліў сустрэчу кіраўніцтва Ўсходняга партнёрства, Бізнес-форум, форум моладзі Ўсходняга партнёрства, дзе беларусаў заўсёды чакаюць. “Тэмы і пытанні, пра якія мы запрашаем дыскутаваць – актуальныя не толькі для Еўрасаюзу, але і для Беларусі. Паспяховае ажыццяўленне працоўнага плану Ўсходняга партнёрства адчыніў бы новыя сакрэты развіцця рэгіёну“ – падкрэсліў амбасадар.

Міжнародны кангрэс навукоўцаў Беларусі падтрымліваецца з сродкаў Праграмы развіццёвага супрацоўніцтва і падтрымкі дэмакратыі МЗС ЛР. Дыскусіі мерапрыемства, што пачалося 11 кастрычніка, прадугледжваюцца праграмай у 14 розных сесіях, мерапремства будзе праходзіць да 13 кастрычніка, месца: Універсітэт Вітаўта Вялікага. Арганізатар мерапрыемства - Інстытут ВКЛ. Больш інфармацыі пра Кангрэс, яго праграму і удзельнікаў: www.icbs.lt