*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

14 ВЕРАСНЯ УДЗЕЛЬНІКІ ПРАЕКТА “2000 КМ ГІСТОРЫІ” НАВЕДАЛІ НАВАГРУДАК

Праект “2000 км гісторыі” – гэта 60-дзённая гістарычна-культурная конная экспедыцыя па тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага да Чорнага мора. Маршрут экспедыцыі пачынаецца ад Тракаю, а сканчаецца – у гарадку Ачакаў на Украіне. Падчас экспедыцыі будзе наведана каля 20 самых важных мясцін ВКЛ.

 

Праект “2000 км гісторыі” – гэта міжнародны сацыяльны праект, які на сучасны лад узнаўляе гісторыю былой агульнай дзяржавы, прызначаны ўспомніць угодкі Грунвальдскай бітвы.

14 верасня члены удзельнікі экспедыцыі дасягнулі аднаго з важнейшых гістарычных гарадоў ВКЛ – Навагрудка. На шляху да Навагрудскай вежы літоўскіх падарожнікаў сустрэлі латнікі з Беларусі і прапанавалі праводзіць літоўскіх коннікаў.

Коннікаў праекту “2000 км гісторыі” у Навагрудку таксама сустрэлі прадстаўнікі мясцовай улады, Амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас і сродкі масавай інфармацыі Беларусі.