16 лютага адзначана ў Мінску!
16 лютага з нагоды Дня Незалежнасці Літвы ў Доме-музеі Ваньковічаў у Мінску прайшло адкрыццё выставы “Віленскі альбом” Яна Казіміра Вільчынскага” з фондаў Мастацкага музея Літвы.
У выставе 21 экспанат, сярод якіх літаграфіі і хромалітаграфіі віленскай архітэктуры і выяўленчага мастацтва, партэты вядомых асоб краю.
Амбасадар Літоўскай Рэспублікі Эвалдас Ігнатавічус, звяртаючыся да гасцей, адзначыў, што, адзначаючы адну з найбольш важных для Літвы гістарычных дат – Дзень аднаўлення Літоўскай Дзяржавы – мы невыпадкова прадстаўляем беларускай публіцы адзін з найбольш значных збораў графікі XIX ст. – “Віленскі альбом” Я. К. Вільчынскага. Нашы суседзі беларусы знойдуць у ім выявы добра вядомых месцаў Вільнюса і яго ваколіц, пазнаёмяцца з партрэтамі выбітных віленцаў, што жылі ў той час.