*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

17-20 МАЯ Ў МІНСКУ І ВІЛЬНЮСЕ ПРАХОДЗІЦЬ III МІЖНАРОДНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ “МОВА І МІЖКУЛЬТУРНАЯ КАМУНІКАЦЫЯ”

17-20 мая праходзіць ІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя, падрыхтаваная Віленскім педагагічным універсітэтам (ВПУ) і Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка (БДПУ) „Мова і міжкультурная камунікацыя“. Падчас канферэнцыі навукоўцы-лінгвісты і даследнікі літаратуры з Літвы, Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Казахстана, Таджыкістана, Грузіі, Ірана і іншых краін прачытаюць больш за 200 паведамленняў.

17 мая, у межах адкрыцця канферэнцыі, быў узгаданы Дзень факультэта беларускай і рускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. Удзельнікаў канферэнцыі, павіталі Амбасадар Эдмінас Багдонас, рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта Петр Кухарчык, дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі БДПУ Васіль Старычонак і  дэкан філалагічнага факультэта ВПУ Гінтаўтас Кундротас.

Падчас канферэнцыі ў Вільнюсе 19-20 мая будзе святкавацца 20-гадовы юбілей кафедры беларусістыкі ў Літве.