*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

18 – 22 КАСТРЫЧНIКА Ў AМБАСАДЗЕ ЛIТОЎСКАЙ PЭСПУБЛIКI Ў МIНСКУ АДБЫВАЛIСЯ КУРСЫ «РОБIМ БIЗНЭС»

18 – 22 кастрычнiка ў Мiнску адбылiся падрыхтаваныя Iнфармацыйным цэнтрам жанчын Лiтвы курсы «Робiм бiзнэс». Мэтай праекта было заахвочваць эканамiчную самастойнасць жанчын, iх прадпрымальнасць i жаданне занiмаць вышэйшыя кiроўчыя пасады ў бизнэс-структурах.

На курсах, што адбылiся  ў Aмбасадзе Лiтоўскай Рэспублiкi ў Мiнску, жанчын вучылi, як ствараць i развiваць сваю справу, ствараць новыя працоўныя месцы, стаць фiнансава незалежнымi i iмкнуцца занiмаць больш высокiя пасады. На ўроках, арыентаваных на фармаванне практычных навыкаў, асноўная ўвага была наданая выхаванню i ажыццяўленню практычных магчымасцяў навучэнак. Урокi праводзiлi лектары вышэйшай квалiфiкацыi з Лiтвы i Беларусi i эксперты ў розных галiнах.

Праект ажыццявiў Iнфармацыйны цэнтр жанчын Лiтвы i структурнае падраздзяленне беларускай арганiзацыi «Прававая iнiцыятыва» - Камiсiя па правах жанчын.