*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

18 ВЕРАСНЯ Ў РЫМДЗЮНАХ

18 ВЕРАСНЯ Ў РЫМДЗЮНАХ СУПОЛЬНАЯ БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКАЯ ЎСТАНОВА “ЛІТОЎСКІ ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ, АДУКАЦЫІ І ІНФАРМАЦЫІ” І АСТРАВЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ ПАДПІСАЛІ ДАМОВЫ АБ АРЭНДЗЕ БУДЫНКАЎ ДЛЯ БЕЛАРУСI   18 верасня Амбасадар Эвалдас Ігнатавічус у Рымдзюнах прымаў удзел у падпісанні дамоваў аб арэндзе для Беларусі будынкаў дома культуры, інтэрната, сярэдняй агульнаадукацыйнай школы і дзіцячага садка з літоўскай мовай навучання, якія па праве маёмасці належаць супольнай беларуска-літоўскай установе “Літоўскі цэнтр культуры, адукацыі і інфармацыі”, з захаваннем асноўных функцый літоўскай асветы і культурнай дзейнасці.

Амбасадар павіншаваў дырэктара “Літоўскага цэнтра культуры, адукацыі і інфармацыі” Віргінію Тарнаўскайтэ, прадстаўнікоў літоўскай суполкі Рымдзюнаў, Міністэрства культуры і асветы Літоўскай рэспублікі, Астравецкага раённага выканаўчага камітэта з нагоды падпісання дамоваў, падзякаваў за захаванне літоўскіх традыцый і плённую культурную дзейнасць, якая аб’ядноўвае літоўскі і беларускі народы. Ён выказаў спадзяванне, што ў будучыні гэтая спалучальная функцыя цэнтра будзе яшчэ больш мацнець, а яго дзейнасць ахопіць новыя сферы.

Пабудова цэнтра ў Рымдзюнах пачалася 23 гады таму. Былі пабудаваныя і на гэты час дзейнічаюць будынкі пачатковай школы, сярэдняй агульнаадукацыйнай школы і дзіцячага садка з літоўскай мовай навучання, дома культуры, школьнага інтэрната.

Дамова аб арэндзе будынку дома культуры з літоўскага боку была падпісаная дырэктарам супольнай беларуска-літоўскай установы “Літоўскі цэнтр культуры, адукацыі і інфармацыі” Віргініяй Тарнаўскайтэ і загадчыкам аддзела культуры Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Сяргеем Сяўко.

Дамова аб арэндзе будынкаў сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з літоўскай мовай навучання на 49 месцаў, дзіцячага садка з літоўскай мовай навучання і інтэрната на 70 месцаў з літоўскага боку была падпісаная дырэктарам супольнай беларуска-літоўскай установы “Літоўскі цэнтр культуры, адукацыі і інфармацыі” Віргініяй Тарнаўскайтэ і загадчыцай аддзела асветы Наталляй Станкевіч.

У падпісанні дамоваў таксама прымалі ўдзел загадчыца аддзела па кіраванні маёмасцю і грамадскіх закупах Дэпартамента эканомікі Міністэрства культуры і асветы Літоўскай рэспублікі Маргарыта Якштонене і загадчык прававога аддзела Томас Даўкантас.

У ходзе мерапрыемства Амбасадар Э. Ігнатавічус таксама сустрэўся з кіраўнікамі мясцовых літоўскіх арганізацый і з прадстаўнікамі ўладаў Астравецкага раёна – былі абмеркаваныя найважныя пытанні наконт захавання літоўскіх традыцый, навучання літоўскай мове і ажыццяўлення культурных праектаў.