*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

2 КАСТРЫЧНІКА Ў МІНСКАЙ ГАЛЕРЭІ “Ў” БЫЛА ПРАДСТАЎЛЕНА ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ІНСТАЛЯЦЫЯ ЛІТОЎСКІХ АЎТАРАЎ “NUAGES (АБЛОКІ)”

2 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” у Мінску быў прадстаўлены агульны інтэрактыўны праект знакамітых літоўскіх музычных творцаў Ляонаса Сомаваса і Даруса Жычкуса – інсталяцыя“Nuages (Аблокі)”.

Гэтым мерапрыемствам амбасада Літвы ў Беларусі працягнула распачатую вясной праграму, якая прадстаўляе Літву і прызначаная да старшынства яе ў Еўрасаюзе. Вітаючы гасцей мерапрыемства, Амбасадар Эвалдас Ігнатавічус падкрэсліў, што назва праекта – “Аблокі” – цудоўна перадае асноўную ідэю старшынства Літвы ў Еўрасаюзе – адкрытая, творчая і партнёрская Еўропа.

Прэзентаваны твор названы паводле аркестровай кампазіцыі К. Дэбюсі “Тры накцюрны” – гэта тэхналагічна складаная інтэрактыўная інсталяцыя, падчас якой гук і выява дапаўняюцца іншымі пачуццямі. Падчас выканання музыкі з суправаджэннем камп’ютарных візуалізацый ствараецца абсалютна новы мастацкі асяродак. Каб узмацніць эмоцыі, што стварае інсталяцыя, таксама быў паказаны сучасны танец майстроў Тэатра урбаністычнага танцу Айрыды Гудайтэ і Лаўрынаса Жакявічуса.