*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

23 КАСТРЫЧНІКА АМБАСАДАР ЭВАЛДАС ІГНАТАВІЧУС ПРАДСТАВІЎ СТУДЭНТАМ БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ПЕДАГАГІЧНАГА УНІВЕРСІТЭТА ПРЫАРЫТЭТЫ СТАРШЫНСТВА Ў ЕС

23 кастрычніка амбасадар Эвалдас Ігнатавічус прадставіў прыарытэты старшынства Літвы ў Савеце ЕС настаўнікам, аспірантам і студэнтам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. У паведамленні асабістая ўвага была нададзеная актуальным сферам супрацоўніцтва Еўрасаюза і Беларусі – праграме Усходняга партнерства, палітыцы энергетычнай бяспекі, пытанням транспарту і кіравання межамі. Амбасадар падкрэсліў, што адна з найгалоўных мэтаў старшынства Літвы – адкрытасць Еўрапейскага Саюзу, стварэнне прасторы бяспекі і стабільнасці паміж Балтыйскім і Чорным морам, і што Беларусь павінна была б скарыстаць магчымасці супрацоўніцтва, што адкрываюцца перад ёю.

 

 У сустрэчы прымалі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва універсітэта, сябры Згуртавання літоўцаў Мінска “Віціс”, студэнты цэнтра літуаністыкі, што дзейнічае ва універсітэце і наведвальнікі школы літоўскай мовы для дарослых, якая пачала дзейнічаць у гэтым навучальным годзе.