*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

23 КАСТРЫЧНІКА Ў БІБЛІЯТЭЦЫ ВРУБЛЕЎСКІХ АКАДЭМІІ НАВУК ЛІТВЫ АДБЫЛОСЯ СВЯТКАВАННЕ 450-ГОДДЗЯ ВЫДАННЯ БРЭСЦКАЙ БІБЛІІ

23 кастрычніка ў Бібліятэцы Врублеўскіх Акадэміі навук Літвы адбылося святкаванне 450-годдзя выдання Брэсцкай Бібліі. У ходзе святкавання была адкрыта юбілейная выстава і прадстаўлены агульны праект Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Бібліятэкі Врублеўскіх Акадэміі навук Літвы – кампакт-дыск на рускай мове “Брэсцкая Біблія: да 450-годдзя выдання”.

 

 Гэтая імпрэза і кампакт-дыск прысвечаныя перакладу Бібліі на польскую мову, выдадзенаму 450 гадоў таму ў заснаванай у Брэсце князем Мікалаем Радзівілам Чорным кальвінісцкай друкарні. Гэта была першая польская евангелісцкая Біблія і першае выданне ў Вялікім Княстве Літоўскім на размоўнай мове – так званая Брэсцкая, ці Радзівілаўская, Біблія. Як мяркуецца, яна была выдадзеная накладам у 500 экземпляраў.

 У Бібліятэцы Врублеўскіх Акадэміі навук Літвы на гэты час захоўваюцца пяць ацалелых экземпляраў гэтай Бібліі.