26 КАСТРЫЧНІКА МІНСК НАВЕДАЎ ЛІТОЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ХОР “ВІЛЬНЮС”
26 кастрычніка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі Літоўскі дзяржаўны хор “Вільнюс” прымаў удзел ў святкаванні 25-гадовага юбілею Дзяржаўнага камернага хора Беларусі. З гэтай нагоды абодва хоры, што супрацоўнічаюць ужо шмат гадоў, выканалі твор „Quattro pezzi sacri” Джузепе Вердзі.
Калектыў Дзяржаўнага хора “Вільнюс” таксама наведаў Амбасаду Літоўскай Рэспублікі, пазнаёміўся з яе працай, культурнымі мерапрыемствамі, што праходзяць у Беларусі. Для супрацоўнікаў амбасады і прадстаўнікоў суполкі літоўцаў Мінска “Віціс”, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы, хор выканаў творы са свайго канцэртнага рэпертуара.