*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

30 ЧЭРВЕНЯ 2011 Г. У БЕЛАРУСІ БЫЛІ ЎШАНАВАНЫЯ АХВЯРЫ САВЕЦКАГА ТЭРОРУ

30 чэрвеня 2011 г. былыя сасланыя, прадстаўнікі Цэнтра даследаванняў генацыда і супраціву жыхароў, Саюза палітычных зняволеных і сасланых Літвы, Акадэміі мастацтваў і гімназіі Езуіту ўшанавалі памяць ахвяраў савецкага тэрору ў Беларусі ( у г. Чэрвень), дзе амаль 20 гадоў таму Саюз палітычных зняволеных усталяваў мемарыял у гонар ахвяраў, забітых савецкімі службамі бяспекі.

Літоўская дэлегацыя, разам з міністрам-саветнікам Ё. Даніляўскасам і чальцамі літоўскай суполкі, усклала ля мемарыяла кветкі і малітвамі і спевам ушанавала памяць загінулых літоўцаў. Прысутныя таксама падзяліліся ўспамінамі пра здзейсненую ў 1941 г. савецкімі акупантамі “Чэрвеньскую бойню”.

Ноччу 26 чэрвеня 1941 г. карнікі НКУС у лесе Цагельня ля Чэрвеня расстралялі каля 2000 чалавек розных нацыянальнасцяў (большасць  – беларусы, палякі і літоўцы), з іх каля 100 літоўцаў – ваенныя, дзяржслужачыя, настаўнікі. Частка арыштантаў (каля 200 чалавек) змагла выратавацца. Сярод іх было каля 40 літоўцаў. У ліку забітых у Беларусі літоўцаў быў і сігнатар Акту аб незалежасці і дыпламат Казімерас Бізаўскас.