30 КАСТРЫЧНІКА АДБЫЛАСЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ “БЕЛАРУСЬ І УСХОДНЯЕ ПАРТНЕРСТВА: ДАСЯГНЕННІ І ПЕРСПЕКТЫВЫ”
30 кастрычніка амбасадар Эвалдас Ігнатавічус на факультэце міжнародных адносін Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта разам з кіраўніцай дэлегацыі Еўрапейскага Саюза Майрай Морай, амбасадарам Велікабрытаніі Брусам Бакнелам, экспертамі з Беларусі прымаў удзел у канферэнцыі “Беларусь і Усходняе партнерства: дасягненні і перспектывы”.
У сваім выступе, як найбольш эфектыўныя прыклады супрацоўніцтва Беларусі і ЕС, Э. Ігнатавічус вылучыў праекты супрацоўніцтва праз мяжу, сферы транспарту, аховы навакольнага асяроддзя, адукацыі. На канферэнцыі дыскутавалася пра падрыхтоўку да сустрэчы ў Вільні вярхоў Усходняга партнерства, развіццё праграмы Усходняга партнерства і месца Беларусі ў яе будучыні.
Нямала ўвагі ў дыскусіі было нададзена і адносінам Усходняга партнерства з іншымі інтэграцыйнымі працэсамі ў рэгіёне, падкрэслівалася неабходнасць шукаць агульных назоўнікаў, што абапіраюцца на ўсеагульна прызнаныя міжнародныя стандарты.