30 КАСТРЫЧНІКА МІНСК НАВЕДАЎ АНСАМБЛЬ ІНСТРУМЕНТАЛЬНАЙ МУЗЫКІ З ЛІТВЫ “SUBTILU-Z”
Ансамбль інструментальнай музыкі з Літвы „Subtilu-Z“ 30 кастрычніка даваў канцэрт у Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Ансамбль, які беларускі слухач з ранейшых візітаў пазнае па акардэонах, перкусіях і тэнарнай свірэлі, выканаў класічныя, джазавыя, а таксама свае ўласныя кампазіцыі. Адзін твор ансамбль выканаў з віртуозам-баяністам з Беларусі Уладзіславам Плігаўка.
Музычны ансамбль „Subtilu-Z“ таксама наведаў Амбасаду Літоўскай Рэспублікі і разам з супрацоўнікамі амбасады выканаў некалькі сваіх твораў.