5 КРАСАВІКА 2011 Г. У МІНСКУ ПРАДСТАЎЛЕНА ТРЭЦЯЯ КНІГА АЛЕГА МАНАЕВА
5 красавіка 2011 г. у амбасадзе ЛР у Мінску была прадстаўлена трэцяя кніга Алега Манаева “Фармаванне грамадзянскай суполкі ў незалежнай Беларусі. Сацыялагічныя даследаванні: 2006-2010”. У кнізе прадстаўлены аналітычныя артыкулы, агляды і інтэрв’ю, у якіх выкладаюцца выкананыя аўтарам сацыялагічныя даследаванні і аналізы, якія раскрываюць тэндэнцыі фармавання грамадзянскай суполкі ў незалежнай Беларусі.
Шматлікіх прысутных прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу, суполкі экспертаў, няўрадавых арганізацый, студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і сродкаў масавай інфармацыі павітаў амбасадар Эдмінас Багдонас, амбасадар Эстоніі ў Беларусі Як Ленсмент і прадстаўнікі беларускай грамадзянскай суполкі.