6-ГА КАСТРЫЧНІКА 2010 Г. У МІНСКУ, МІНІСТР ТРАНСПАРТУ І КАМУНІКАЦЫЙ ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Э. МАСЮЛІС УДЗЕЛЬНІЧАЎ У VI-М БЕЛАРУСКІМ ТРАНСПАРТНЫМ
6-га кастрычніка 2010 г. у Мінску, міністр транспарту і камунікацый Літоўскай Рэспублікі Э. Масюліс удзельнічаў у VI-м Беларускім транспартным кангрэсе “Транспарт і лагістыка”. Міністр прачытаў прысутным прадстаўнікам улады, бізнэсу і акадэмічнай супольнасці паведамленне “Літва – надзейны партнёр для транзіту і лагістыкі”.
Падчас кангрэсу Э. Масюліс са сваім беларускім калегай міністрам транспарту і камунікацый І. Шчэрбам абмеркаваў актуальныя пытанні аб двухбаковым супрацоўніцтве, якія належаць кампетэнцыі міністэрстваў.