*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

6 МАЯ ПАМЁР ЧЛЕН СЕЙМА ЮСЦІНАС КАРОСАС

6 мая пасля цяжкай хваробы памёр член Сейма сацыял-дэмакрат Юсцінас Каросас. Ю. Каросас нарадзіўся 7 верасня 1937 г. у в. Сангруда Марыямпальскага р-на. Скончыў мясцовую школу, вывучаў літоўскую мову і літаратуру ў Віленскім універсітэце. Тут жа абараніў дысертацыю кандыдата філасофскіх навук. У 1989–1992 гг. кіраваў факультэтам філасофіі Віленскага універсітэта, у 2000 г. яму прысвоена званне прафесара.З 1992 г. Ю. Каросас пяць разоў быў выбраны ў Сейм, дзе працаваў намеснікам Камітэта па справах Еўропы, у 2004-2008 гг. выконваў абавязкі старшыні Камітэта па замежных справах, актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці груп па міжпарламенцкіх сувязях. На цяперашняй кадэнцыі Ю. Каросас выконваў абавязкі намесніка старшыні Камітэта па замежных справах, кіраўніка парламенцкай групы “За дэмакратычную Беларусь”.

У замежнай палітыцы Ю. Каросас акцэнтаваў добрасуседскія адносіны, падкрэсліваючы ў артыкулах і прэс-канферэнцыях, што маленькай дзяржаве патрэбная мудрасць, каб падтрымліваць добрыя зносіны з суседзямі, толькі такая замежная палітыка будзе карысная для Літвы.

Ю. Каросас – аўтар некалькіх кніг і некалькіх дзесяткаў артыкулаў па пытаннях ідэалогіі і тэорыі каштоўнасцяў, апублікаваных у Літве і за мяжой. Узнагароджаны Вялікім крыжом Камандора ордэна «За заслугі перад Літвой».