*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

9-13 ЛЮТАГА Ў МІНСКУ ПРАХОДЗІЦЬ 18-Я МІЖНАРОДНАЯ КНІЖНАЯ ВЫСТАВА-КІРМАШ

9-13 лютага 2011 г. у Мінску праходзіць 18-я міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У першы дзень кніжнага кірмашу быў прадстаўлены агульны ўкраінска-літоўска-беларускі выдавецкі праект – кніга, прымеркаваная да 600-х угодак Грунвальдскай бітвы „Грунвальдская бітва – бітва народаў“. Падчас прэзентацыі наведвальнікаў кірмашу з праектам пазнаёміў адзін з аўтараў кнігі, украінскі гісторык Ігар Марзалюк і галоўны рэдактар украінскай друкарні „Балцік друк“ Віргініюс Строля. Амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас і амбасадар Украіны Раман Бязсмертны выразілі задавальненне кнігай, якая прадстаўляе агульную гісторыю народаў, і спадзяванне, што ў бліжэйшы час беларусы змогуць пабачыць кнігу і на роднай мове. Гэтым часам  кніга выдадзена на украінскай і літоўскай мовах. Кніга на літоўскай мове будзе прадстаўлена 17-20 лютага на кніжным кірмашы, што будзе дзейнічаць у Вільнюсе.

На нацыянальным стэндзе Літвы, падрыхтаваным амбасадай Літвы ў Беларусі, быў прапанаваны інфармацыйны матэрыял пра гісторыю, культуру, традыцыі, турызм і эканоміку Літвы, які выклікаў вялікую зацікаўленасць удзельнікаў выставы.

У выставе таксама ўдзельнічаў дырэктар Літоўскага інстытута навуковага і энцыклапедычнага кнігавыдання Рымантас Карэцкас, які прадставіў увазе гасцей выставы навейшыя кнігі, выданыя інстытутам, літоўска-рускія і руска-літоўскія слоўнікі ды іншую літоўскую энцыклапедычную, мастацкую і пазнавальную літаратуру. Наведвальнікі выставы таксама маглі палюбавацца і кнігай-фотаальбомам “Далёкае зблізку” фатографаў Юргі і Рычарда Анушаўскасаў.