*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

АБ АРТЫКУЛЕ Ў ГАЗЕЦЕ “СОВЕТСКАЯ БЕЛОРУССИЯ”

Выказваем расчараванне і шкадуем, што асноўная дзяржаўная газета Беларусі “Советская Белоруссия” 24 студзеня г.г. публікуе свядома неадпаведнае рэчаіснасці інтэрв’ю У. Усхопчыка, які прама звязаны з гібеллю невінаватых цывільных жыхароў Літвы 13 студзеня 1991 г. Рэвізіянісцкая інтэрпрэтацыя такой балючай і адчувальнай для Літоўскай дзяржавы і яе народа тэмы ў афіцыйным выданні Беларускай дзяржавы незразумелая і расцэньваецца як свядомая правакацыя.

Адзначаем, што выдачы гэтага грамадзяніна Беларусі, які падазраецца ў злачынствах супраць чалавечнасці, Літва дабіваецца ўжо трэцяе дзесяцігоддзе.

Мы хочам спадзявацца, што беларускія ўлады, кіруючыся прынцыпам добрай волі, згодзяцца супрацоўнічаць па “справе 13 студзеня” і выдадуць Літве падазраванага ў злачынствах супраць чалавечнасці У. Усхопчыка. Варта адзначыць, што да згаданых злачынстваў тэрмін даўніны не прымяняецца.