Адкрыццё візавых цэнтраў Літвы ў Беларусі завяршыла развіццё візавых цэнтраў
5 лютага 2015 г. адбылося афіцыйнае адкрыццё візавых цэнтраў Літвы ў Рэспубліцы Беларусь. Гэтыя цэнтры, пры супрацоўніцтве Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі з аказальнікам знешніх паслуг “VF Services”, былі створаныя і пачалі працу ў Мінску, Гомелі, Гродна і Брэсце
Дырэктар Консульскага дэпартаменту Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Андрус Пулокас, які прымаў удзел у адкрыцці, падкрэсліў, што адкрыццё візавых цэнтраў у Беларусі завяршыла развіццё візавых цэнтраў Літвы за мяжой, якое пачалося ў 2013 г. у Расіі і Ўкраіне. У гэтым годзе Літва мае 40 візавых цэнтраў у 9 краінах.
Амбасадар ЛР у Рэспубліцы Беларусь Эвалдас Ігнатавічус выказаў усцешанасць, што працяглы працоўны час візавых цэнтраў, іх знаходжанне ў стратэгічна зручных месцах, адсутнасць папярэдняй рэгістрацыі, магчымасць у адным месцы атрымаць ўсе дадатковыя паслугі (застрахаваць здароўе, запоўніць заяву аб выдачы Шэнгенскай візы, сфатаграфавацца, атрымаць паведамленне аб стане аказання паслуг і г.д.) створаць больш спрыяльныя ўмовы для грамадзян Беларусі для падачы заяў аб выдачы Шэнгенскай візы, а тым, хто не жыве ў Мінску або Гродна, таксама зэканоміць час, які раней патрабаваўся для паездак у гэтыя гарады. Літва зацікаўленая ў далейшым росце турызму з Беларусі, ва ўмацаванні кантактаў паміж людзьмі, у спрашчэнні візавага рэжыму паміж Еўрапейскім Саюзам і Рэспублікай Беларусь.
Колькасць віз, якія выдаюцца Амбасадай Літвы ў Рэспубліцы Беларусь, пастаянна павялічваецца (у 2012 г. было выдадзена 161 048 віз, у 2013 г. – 195 189 віз, у 2014 – 205 509 віз), таму ўлічваючы паток наведвальнікаў, які расце, патрабаванне аб зняцці біяметрычных дадзеных (адбіткаў пальцаў) заяўнікаў, якое хутка ўступіць у сілу, і час на прыём аднаго заяўніка, які з гэтай прычыны падоўжыцца, дзейнасць візавых цэнтраў дазволіць як забяспечыць далейшае якаснае абслугоўванне наведвальнікаў, так і зменшыць колькасць чалавек, якія прымаюцца цягам дня, тым самым пазбягаючы ўтварэння чэргаў.
Наконт выдачы Шэнгенскай візы і надалей можна звяртацца наўпрост у Амбасаду Літвы ў Рэспубліцы Беларусь (у Мінску) ці ў Генеральнае консульства Літоўскай Рэспублікі ў г. Гродна, аднак для наведвання неабходная папярэдняя рэгістрацыя
Адрасы візавых цэнтраў:
Мінск – вул. Чыгуначная 33, бізнес-цэнтр „SV Plaza“
Гомель – вул. Пушкіна 2, бізнес-цэнтр „Пушкін Плаза“
Гродна – вул. Горкага 89
Брэст – вул. Mаскоўская 208A-1, бізнес-цэнтр „Домус“
Дадатковую інфармацыю пра дзейнасць візавых цэнтраў Літвы ў Рэспубліцы Беларусь можна знайсці на інтэрнет-сайце http://www.vfsglobal.com/lithuania/belarus, па электроннай пошце [email protected] ці info.lithgrodno@vfshelpline.com, а таксама па тэлефоне:
+375 173880282.