Адзначэнне Дня смутку і надзеі
Працаўнікі Амбасады ЛР у Беларусі 15 чэрвеня ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах, Чэрвені, Трасцянцы.
Курапаты пад Мінскам – месца, дзе ў чацвертым дзесяцігоддзі XX ст. адбываліся масавыя расстрэлы ахвяр сталінізму. У 2015 г. па ініцыятыве групы беларускіх актывістаў тут быў пастаўлены драўляны крыж у памяць аб расстраляных ахвярах з Літвы, Латвіі і Эстоніі.
Крывавыя падзеі чэрвеня 1941 г. былі ўзгаданыя ў Чэрвені, дзе саветы, праводзячы эвакуацыю турмаў і калоній, масава знішчалі зняволеных, сярод іх і літоўцаў.
Трасцянец, былы нацысцкі лагер смерці – гэта найбуйнейшае месца знішчэння людзей у Беларусі. Тут забівалі савецкіх ваеннапалонных, габрэяў з заходнееўрапейскіх краін, партызанаў, жыхароў Мінску.
У памяць загінулых нявінных ахвяраў у месцах масавага знішчэння людзей былі запаленыя свечкі, ускладзеныя кветкі.