*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

АМБАСАДА АДСВЯТКАВАЛА ДЗЕНЬ АДНАЎЛЕННЯ ЛІТОЎСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ

17 лютага 2014 г. Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Мінску урачыста адсвяткавала Дзень аднаўлення літоўскай дзяржаўнасці.

Каб адзначыць гэтую важную для Літвы дату, ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі была адкрытая выстава жывапісца Ёнаса Даніляўскаса “Кветкі для тых, хто любіць жыццё”. Экспазіцыю аглядзелі і сабраліся на прыём, арганізаваны ў гонар Дня аднаўлення літоўскай дзяржаўнасці, амаль 400 прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу з рэзідэнцыяй у Беларусі, вядомых бізнесменаў, палітыкаў, культурных і грамадскіх дзеячаў. Вітальнае слова прамовілі амбасадар Эвалдас Ігнатавічус, намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына, мастак Ёнас Даніляўскас расказаў пра сваю творчасць.  Пад гукі джазу госці частаваліся стравамі, прыгатаванымі літоўскай сеткай рэстаранаў “Васількі”, адбылася прэзентацыя прадукцыі “Arvi”.