АМБАСАДА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў БЕЛАРУСІ АДЗНАЧАЕ ДЗЕНЬ АДНАЎЛЕННЯ ЛІТОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ
16 лютага Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі адзначыла Дзень аднаўлення Літоўскай Дзяржавы. У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбылося арганізаванае амбасадай урачыстае адзначэнне Дня аднаўлення Літоўскай Дзяржавы. Сустракаючы 94-я ўгодкі аднаўлення дзяржавы танцамі і песнямі часоў рэнесансу, прысутных прадстаўнікоў беларускіх уладаў, дыпламатычнага корпусу, мастацтва, інтэлігенцыі, СМІ і літоўскай суполкі павіншаваў ансамбль старажытнай музыкі і танцу „Banchetto musicale". Падчас святкавання дня аднаўлення дзяржавы ў музеі таксама быў прадстаўлены прывезены з Літоўскага мастацкага музею і намаляваны Валянцінам Ванкавічусам партрэт Войцэха Пуслоўскага (1762-1833) – аднаго з найбольш багатых і ўплывовых людзей свайго часу на ўсёй тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага. Госці, што сабраліся, таксама змаглі палюбавацца і выключнымі кантушовымі (таксама вядомыя як Слуцкія) паясамі, якія належаць Літоўскаму мастацкаму музею. Паясы асаблівыя не толькі таму, што гэта – унікальныя шэдэўры прыкладнога мастацтва, створаныя ў XVIII ст. у Вялікім Княстве Літоўскім, але і таму, што яны былі сродкам пазнавання, ідэнтыфікацыі высакародных асобаў – вяльможаў і шляхты.Усім гасцям мерапрыемства былі ўручаныя буклеты, выдадзеныя амбасадай спецыяльна для гэтай урачыстасці, якія прадстаўлялі святочную праграму і тлумачылі, чым важнае 16 лютага – Дзень аднаўлення Літоўскай Дзяржавы.Спонсары свята: канцэрн „Achemos grupė“, акцыянернае таварыства „Kauno grūdai“, закрытае акцыянернае таварыства „Vakarų medienos grupė“, закрытае акцыянернае таварыства „Litamilk“, закрытае акцыянернае таварыства „Arvi“, акцыянернае таварыства „Žemaitijos pienas“, закрытае акцыянернае таварыства „Baltijos mineralinių vandenų kompanija“, акцыянернае таварыства „Alita“, акцыянернае таварыства „Klaipėdos jūrų krovinių kompanija“, кампанія па марскіх пагрузках “Bega”, Асацыяцыя літоўскіх кампаній па марскіх пагрузках, закрытае акцыянернае таварыства „Klaipėdos konteinerių terminalas“, закрытае акцыянернае таварыства „Birių Krovinių Terminalas“, закрытае акцыянернае таварыства „Gafija“.
16 лютага Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі адзначыла Дзень аднаўлення Літоўскай Дзяржавы.
У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбылося арганізаванае амбасадай урачыстае адзначэнне Дня аднаўлення Літоўскай Дзяржавы. Сустракаючы 94-я ўгодкі аднаўлення дзяржавы танцамі і песнямі часоў рэнесансу, прысутных прадстаўнікоў беларускіх уладаў, дыпламатычнага корпусу, мастацтва, інтэлігенцыі, СМІ і літоўскай суполкі павіншаваў ансамбль старажытнай музыкі і танцу „Banchetto musicale".
Падчас святкавання дня аднаўлення дзяржавы ў музеі таксама быў прадстаўлены прывезены з Літоўскага мастац
кага музею і намаляваны Валянцінам Ванкавічусам партрэт Войцэха Пуслоўскага (1762-1833) – аднаго з найбольш багатых і ўплывовых людзей свайго часу на ўсёй тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага. Госці, што сабраліся, таксама змаглі палюбавацца і выключнымі кантушовымі (таксама вядомыя як Слуцкія) паясамі, якія належаць Літоўскаму мастацкаму музею. Паясы асаблівыя не толькі таму, што гэта – унікальныя шэдэўры прыкладнога мастацтва, створаныя ў XVIII ст. у Вялікім Княстве Літоўскім, але і таму, што яны былі сродкам пазнавання, ідэнтыфікацыі высакародных асобаў – вяльможаў і шляхты.
Усім гасцям мерапрыемства былі ўручаныя буклеты, выдадзеныя амбасадай спецыяльна для гэтай урачыстасці, якія прадстаўлялі святочную праграму і тлумачылі, чым важнае 16 лютага – Дзень аднаўлення Літоўскай Дзяржавы.
Спонсары свята: канцэрн „Achemos grupė“, акцыянернае таварыства „Kauno grūdai“, закрытае акцыянернае таварыства „Vakarų medienos grupė“, закрытае акцыянернае таварыства „Litamilk“, закрытае акцыянернае таварыства „Arvi“, акцыянернае таварыства „Žemaitijos pienas“, закрытае акцыянернае таварыства „Baltijos mineralinių vandenų kompanija“, акцыянернае таварыства „Alita“, акцыянернае таварыства „Klaipėdos jūrų krovinių kompanija“, кампанія па марскіх пагрузках “Bega”, Асацыяцыя літоўскіх кампаній па марскіх пагрузках, закрытае акцыянернае таварыства „Klaipėdos konteinerių terminalas“, закрытае акцыянернае таварыства „Birių Krovinių Terminalas“, закрытае акцыянернае таварыства „Gafija“.

