*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

АМБАСАДА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў БЕЛАРУСІ АДЗНАЧАЕ ДЗЕНЬ АДНАЎЛЕННЯ ЛІТОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ

13 лютага амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі адзначыла Дзень аднаўлення Літоўскай Дзяржавы. У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылосяарганізаванае амбасадай урачыстае адзначэнне Дня аднаўлення Літоўскай Дзяржавы. Прадстаўнікоў беларускіх уладаў, дыпламатычнага корпуса, мастацтва, інтэлігенцыі, прэсы і літоўскай суполкі, што сабраліся, каб адзначыць 95-ю гадавіну аднаўлення Дзяржавы, павіншавала трыё „Vitality musica". Госці мерапрыемства пачулі творы літоўскіх кампазітараў і вядомых ва ўсім свеце класічных аўтараў, якія былі выкананыя лаўрэатамі міжнародных конкурсаў Аўшрай Люткутэ-Павілайцене, Юргітай Казакевічутэ і Марусам Пупковасам. Падчас адзначэння Дня аднаўлення Літоўскай Дзяржавы, ў музеі таксама быў прадстаўлены прывезены з Літоўскага мастацкага музея партрэт знакамітага паэта XIX стагоддзя, этнографа, працаўніка адміністрацыі палацу Радзівілаў Уладзіслава Сыракомлі, намаляваны Адомасам Шэмешысам.

 

Часовы павераны ў справах Ёнас Даніляўскас, віншуючы прысутных, нагадаў пра важнасць 16 лютага для ўсяго народу, што праз вякі захоўваў традыцыю дзяржаўнасці і бязмежную прагу свабоды, якія 95 год таму абумовілі аднаўленне Літоўскай Дзяржавы.

Прысутных павіншаваў са святам, значным для ўсёй Літвы, і дырэктар Літоўскага мастацкага музея Рамуальдас Будрыс і дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракопцаў.