*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

АМБАСАДА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў БЕЛАРУСІ АДЗНАЧЫЛА ДЗЕНЬ АДНАЎЛЕННЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ ЛІТВЫ

10 сакавіка ў Новым драматычным тэатры Беларусіадбылося святкаванне Дня аднаўлення незалежнасці Літвы. Для шматлікіх прысутных гасцей з амбасады ЛР у Мінску, літоўскай суполкі ў Беларусі  і іншых запрошаных Каўнаскі камерны тэатр прадставіў манадраму расійскага пісьменніка Эдварда Радзінскага "КОБА".

 

Часовы павераны ў справах Ёнас Даніляўскас, віншуючы гасцей, нагадаў аб важнасці 11 сакавіка для ўсяго народу, чыя захаваная праз вякі традыцыя дзяржаўнасці і бязмежная прага да свабоды абумовілі тое, што 23 гады таму была адноўленая незалежнасць Літвы.

Прысутных са значным для ўсёй Літвы святам таксама павіншаваў і кіраўнік літоўскай суполкі “Віціс” Альфрэдас Кяршыс.