АМБАСАДА ЛИТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў БЕЛАРУСІ ЎШАНАВАЛА ПАМЯЦЬ АХВЯР ІІ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ
8 траўня 2013 г., працягваючы шматгадовую традыцыю, амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус, літоўскія дыпламаты і аташэ па абароне пятнаццаты раз наведалі Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”, што знаходзіцца прыкладна за 60 км ад Мінска, дзе ўшанавалі памяць ахвяр ІІ сусветнай вайны.
У 1943 г. у Хатыні фашысты, абвінаваціўшы жыхароў у дапамозе партызанам, знішчылі ўсю вёску – 149 чалавек былі спаленыя жывымі.
Прысутныя хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых у весцы Хатынь і ўсіх ахвяр ІІ сусветнай вайны і ўсклалі кветкі.