АМБАСАДА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў БЕЛАРУСІ ЎШАНАВАЛА ПАМЯЦЬ АХВЯРАЎ 2-ОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ
8 траўня 2012 г., працягваючы шматгадовую традыцыю, амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Эдмінас Багдонас, іншыя літоўскія дыпламаты і прадстаўнікі беларускіх СМІ ўжо чатырнаццаты раз наведалі Беларускі дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”, што знаходзіцца прыкладна за 60 км. ад Мінска, дзе ўшанавалі памяць ахвяраў 2-ой Сусветнай вайны.
У 1943 г. у Хатыні фашысты, падазраючы жыхароў вёскі ў дапамозе партызанам, знішчылі ўсю вёску – 149 чалавек былі спаленыя жывымі.
Прысутныя хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых у вёсцы Хатынь і ўсіх ахвяраў 2-ой Сусветнай вайны і ўсклалі кветкі.