АМБАСАДА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў БЕЛАРУСІ ЎШАНАВАЛА ПАМЯЦЬ АХВЯРАЎ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ
5 мая 2011 г., працягваючы шматгадовую традыцыю, амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Эдмінас Багдонас і іншыя літоўскія дыпламаты ўжо трынаццаты раз наведалі Беларускі дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь” прыкладна за 60 км. ад Мінска, дзе ўшанавалі памяць ахвяраў 2-ой сусветнай вайны.Расказваецца, што ў 1943 г. фашысты, падазраючы жыхароў вёскі ў дапамозе партызанам, знішчылі ўсю вёску – 149 чалавек былі спаленыя жывымі.
Дыпламаты мінутай маўчання ўшанавалі памяць загінулых у вёсцы Хатынь і ўсіх ахвяраў 2-ой сусветнай вайны і ўсклалі кветкі.