*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

АМБАСАДА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ У БЕЛАРУСІ ЎШАНАВАЛА ПАМЯЦЬ ЗАГІНУЛЫХ У МІНСКІМ МЕТРО ГОД ТАМУ

Сёння Міністр-саветнік Ёнас Даніляўскас, разам з іншымі часовымі даверанымі па справах амбасадаў краін ЕС i США, ушанаваў памяць ахвяр, што загінулі падчас выбуху ў мінскім метро 11 красавіка 2011 г.

Прадстаўнікі краін ЕС i США усклалі кветкі каля адкрытай учора ў памяць загінулых у метро людзей мемарыяльнай дошкі і мінутай маўчання ўшанавалі ахвяр выбуху.