АМБАСАДА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў БЕЛАРУСІ ЗГАДВАЕ ДЗЕНЬ АДНАЎЛЕННЯ ЛІТОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ
16 лютага амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі згадала Дзень аднаўлення Літоўскай дзяржавы. У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбылося падрыхтаванае амбасадай урачыстае святкаванне Дня аднаўлення Літоўскай дзяржавы. Сустракаючы найпрыгажэйшымі творамі і песнямі 93-я угодкі аднаўлення Дзяржавы, прадстаўнікоў беларускай улады, дыпламатычнага корпусу, мастацтва, інтэлігенцыі, сродкаў масавай інфармацыі і літоўскай суполкі павітаў хор хлопчыкаў і юнакоў “Ажуолюкас”, які мае глыбокія традыцыі спеву і добра вядомы ва ўсім свеце. У праграме гучалі творы прызнаных літоўскіх і замежных аўтараў і кампазітараў.
Падчас святкавання Дня аднаўлення дзяржавы ў музеі таксама была прадстаўленая створаная ў 1952-1953 гадах Адомасам Варнасам гістарычная карціна „Каранацыя Міндаўга“. На карціне пераканаўча паказана кульмінацыйная сцэна каранацыйнай урачыстасці – ускладанне кароны на галаву ўладара, які стаіць на каленях. 
Амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас, святкуючы тых, хто сабраліся, нагадаў важнасць дня 16 лютага для ўсёй нацыі, выхаваная вякамі традыцыя дзяржаўнасці і бязмежная прага свабоды якой абумовілі тое, што 93 гады таму была адноўленая Літоўская дзяржава.
Тых, што сабраліся, павіншавалі са значным для ўсёй Літвы святам намеснік міністра культуры Беларусі Віктар Кураш, дырэктар Літоўскага мастацкага музея Рамуальдас Будрыс і дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракопцаў.
Усім гасцям мерапрыемства былі ўручаныя буклеты, выдадзеныя амбасадай спецыяльна да гэтага мерапрыемства, якія прадстаўлялі святочную праграму і тлумачылі, чым важная дата 16 лютага – Дзень аднаўлення Літоўскай дзяржавы.
Спонсары свята: канцэрн „Achemos grupė“, закрытае акцыянернае таварыства „Vakarų medienos grupė“, акцыянернае таварыства „Klaipėdos jūrų krovinių kompanija“, марская грузавая кампанія “Bega”, Літоўская асацыяцыя марскіх грузавых кампаній, закрытае акцыянернае таварыства „Klaipėdos konteinerių terminalas“, закрытае акцыянернае таварыства „Birių Krovinių Terminalas“, акцыянернае таварыства „Žemaitijos pienas“, закрытае акцыянернае таварыства „Baltijos mineralinių vandenų kompanija“, закрытае акцыянернае таварыства „Litamilk“, закрытае акцыянернае таварыства „Gafija“, страхавая група ERGO, група прадпрыемстваў „Vičiūnai“, закрытае акцыянернае таварыства „Baltkalis“, закрытае акцыянернае таварыства „Alvora“, закрытае акцыянернае таварыства „Trasalis“.
16 лютага ў Мінску таксама была падпісаная дамоўленасць аб супрацоўніцтве Літоўскага мастацкага музея і Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі на 2011 – 2015 гады.
У дамоўленасці, падпісанай дырэктарамі музеяў Р. Будрысам і В. Пракопцавым, прадугледжана працягваць супрацоўніцтва, што доўжыцца ўжо амаль дзесяцігоддзе і развіваць навуковыя і рэстаўрацыйныя сувязі, абменьвацца выставамі, досведам і ажыццяўляць сумесныя праекты.



