Амбасада Літвы ў Мінску распачала цыкл мерапрыемстваў да стогадовага юбілею Аднаўлення Дзяржавы
З нагоды блізкіх святаў амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь запрасіла дыпламатаў іншых замежных краін, прадстаўнікоў культуры, мастацтва і навукі, дзяржаўных дзеячаў на калядную сустрэчу. Падчас яе, пад музыку ансамбля сучаснага літоўскага джазу „Sheep Got Waxed“, была прадстаўленая інсталяцыя літоўскай мастачкі Яліты Вайткутэ, прысвечаная стогадоваму юбілею Аднаўлення Дзяржавы.
Па словах амбасадара А. Пулокаса, у наступным годзе будзе святкавацца нараджэнне сучаснай Літвы, у якой Віціс застаецца самым важным сімвалам нашай краіны, што злучае старую і новую Літву. Таму асаблівая ўвага павінна быць нададзеная і прадстаўнікам новай, сучаснай літоўскай культуры.
Падчас імпрэзы маладая літоўская мастачка Я. Вайткутэ, якая ажыццяўляе свае ідэі з дапамогай розных штодзённых аб’ектаў, намалявала літоўскай і беларускай зямлёй вялізную стылізаваную выяву Віціса. Гэта – першы твор з цыкла Я. Вайткутэ “Гаворыць літоўская зямля”, прадстаўлены замежным гледачам. “Заўсёды прыемна прывезці літоўскую зямлю туды, дзе яе чакаюць. А галінка сімвала міру, алівы, у руках вершніка – важны знак для нас усіх” – адзначыла Я. Вайткутэ.
Выступам сучаснага літоўскага джаз-бэнду і інсталяцыяй літоўскай мастачкі амбасада Літвы ў Беларусі распачала цыкл мерапрыемстваў да стогадовага юбілею Аднаўлення Дзяржавы.