*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

АМБАСАДА ЛР ПАВIНШАВАЛА ВУЧНЯЎ РЫМДЗЮНСКАЙ ЛIТОЎСКАЙ ШКОЛЫ З 1 ВЕРАСНЯ

1 верасня амбасадар Л. Лiнкявiчус i мiнiстр-саветнiк Ё. Данiляўскас наведалi Рымдзюнскую лiтоўскую школу, што знаходзiцца ў Гродзенскай вобласцi. Вiншуючы дзяцей i iх настаўнiкаў з днем навукi i ведаў, Л. Лiнкявiчус усiм пажадаў быць цiкаўнымi i дапытлiвымi, смела iсцi шляxам ведаў, зведаць радасць пазнання i сабраць як найбольшы багаж ведаў.

Школа - гэта як сям'я, у якой гадуюцца лiтоўскасць i нацыянальныя традыцыi. Амбасадар выказаў надзею, што гэта сям'я ў будучынi будзе расцi i мацнець.
 
Амбасада ЛР падаравала дзецям упрыгожаны трыкалорам Лiтвы торт-марозiва, якi быў прыгатаваны спецыяльна для гэтага свята.
 
Выказваем падзяку намеснiку генеральнага дырэктара прадпрыемства з лiтоўскiм капiталам ў Беларусi "Марозпрадукт"  С. Пакнiсу за гэты салодкi падарунак.