АМБАСАДА ЛР У БЕЛАРУСІ ЎДЗЕЛЬНІЧАЕ Ў АКЦЫІ “РОБІМ-2011”
16 красавіка 2011 г. працаўнікі Амбасады ЛР у Мінску разам з прадстаўнікамі літоўскай суполкі далучыліся да акцыі ўпарадкавання наваколля “Робім”, якая дзейнічае ў Літве ўжо не адзін год, і арганізавалі вясновы суботнік у Беларусі. Падчас яго была прыбраная тэрыторыя каля помніка ў Чэрвені (Мінская вобласць), які ўвекавечвае памяць літоўцаў, забітых атрадам НКУС Савецкага Саюза ў чэрвені 1941 г. Таксама была прыбраная тэрыторыя каля амбасады.
Амбасада ЛР, якая актыўна ўдзельнічае ў агульных ініцыятывах захавання навакольнага асяроддзя Літвы, спадзяецца гэтай добрай ідэяй захапіць і беларускіх людзей і сваім прыкладам заахвоціць іх з адказнасцю клапаціцца пра сваё навакольнае асяроддзе.

